Logo Polskiego Radia
Print

«За польскі газ Украіна заплаціць грашыма, а не помнікамі Бандэры»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.03.2018 15:28
Польская газэта крытыкуе выказваньні, якія зьявіліся пасьля таго, як Варшава пачала дапамагаць Кіеву газам.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Пад такім загалоўкам Dziennik Gazeta Prawna друкуе камэнтар адносна агульных інтарэсаў Польшчы і Ўкраіны пасьля таго, як «Газпром» прайграў працэс з украінскім «Нафтагазам» у арбітражным судзе ў Стакгольме. Расейскі канцэрн заявіў, што нават і ня думае падпарадкоўвацца рашэньню й пачаў працэдуру спыненьня дзеяньня дамовы з «Натфагазам». У выніку расейцы адчувальна абмежавалі пастаўкі газу ва Ўкраіну. Паводле газэты, такім чынам Расея ў чарговы раз пацьвердзіла, што для яе газ зьяўляецца інструмэнтам палітычнага ціску на іншыя краіны й што будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2» уяўляе такую ж пагрозу для краін Цэнтральнай Эўропы.

Варшава прыйшла з дапамогай і пачала пастаўкі газу Ўкраіне. Праўда, польскі газ абыходзіцца Кіеву ў чатыры разы даражэй чым расейскі. Гэта добры заробак для палякаў. Тым ня менш, некаторыя польскія камэнтатары падвергнулі крытыцы гэтую зьдзелку, зазначыўшы, што Ўкраіна напэўна нам цяпер заплаціць помнікамі Бандэры і Шухевіча.

«Такога роду камэнтары пагаршаюць польскаг-ўкраінскія адносіны. Польшча павінна падтрымліваць энэргетычную бясьпеку Ўкраіны, бо гэта для нас таксама карысна», – зазначае газэта.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт