У Маскве мала хто цікавіцца прэзыдэнцкімі выбарамі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.02.2018 17:28
-
У Маскве мала хто цікавіцца прэзыдэнцкімі выбарамі.mp3
Больш увагі прыцягвае справа наркотыкаў з расейскай амбасады ў Аргентыне.
Moskwa - zdjęcie ilustracyjnePixabay/CC0 License/elianemey
18 сакавіка ў Расеі пройдуць прэзыдэнцкія выбары. За галоўную пасаду ў дзяржаве змагацца будуць 8 кандыдатаў. На выбарах балатуецца Ўладзімер Пуцін.
У Маскве наш палітычны аглядальнік Павал Усаў аналізуе агульную палітычна-інфармацыйную сытуацыю ў Расеі і кажа, што зацікаўленасьці выбарамі з боку грамадзян няма, бо вынік і так вядомы. Вярхоўны суд Расе адхіліў скаргу кандыдаткі Ксэні Сабчак, якая паддае сумневам права балатавацца на выбарах Уладзімера Пуціна. Усаў кажа, што зьмененая канстытуцыя гэта яму дазваляе.
Масквічоў больш за выбары цікавіць справа наркотыкаў, якія пастаўлялі ў сталіцу дыпляматычнай поштай з амбасады РФ у Агентыне.
У гутарцы ўзгадаем таксама Барыса Нямцова. 27 лютага прайшлі 3 гады як былы намесьнік прэм’ер-міністра Расеі, потым лідар дэмакратычнай апазыцыі, быў застрэлены на Маскварэцкім мосьце блізу Крамля.
Гутарыла Яланта Сьмялоўская