Logo Polskiego Radia
Print

Як супольная спадчына падзяляе Беларусь і Летуву

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2018 13:36
  • Як супольная спадчына падзяляе Беларусь і Летуву.mp3
Адносіны абедзьвюх краін паказваюць, як супольная спадчына дзеліць і ставіць перад імі дылему.
photo: narodny.org

У стасунках Беларусі і Летувы акрамя Беларускай АЭС і ЭГУ ёсьць таксама пытаньне супольнай гістарычнай спадчыны. 28 студзеня ў Вільні адбылося выступленьне беларускага балета «Вітаўт». Спэктакль апынуўся ў віры супярэчнасьцяў, калі міністар культуры Летувы паўгады таму назвала яго правакацыяй.
Гэты выпадак паказвае, як супольная спадчына, замест таго, каб аб’ядноўваць краіны, насамрэч іх падзяляе і ставіць перад Летувой дылему. З аднаго боку, яна хацела б ператварыць Беларусь у дэмакратыю з заходняй ідэнтычнасьцю. Але, з іншага боку, Летува прызнае, што заходняя ідэнтычнасьць Беларусі кідае выклік ідэнтычнасьці Летувы, бо абапіраецца на тую ж гістарычную спадчыну – перакананы аналітык Цэнтра Астрагорскага Рыгор Астапеня.
Р. Астапеня: Тут пытаньне ў ідэнтычнасьці. Вельмі доўгі час Летува лічыла, што толькі яна зьяўляецца спадкаемцай спадчыны ВКЛ. Калі Беларусь стала больш і больш паказваць, што гэта таксама яе спадчына, для Летувы гэта ня толькі балюча, але выклікае пэўную засьцярожанасьць, бо гэта будзе вымушаць летувісаў інакш ацэньваць сваю гісторыю.
Поўная размова з аналітыкам Цэнтра Астрагорскага Рыгорам Астапеням пра супольную гістарычную спадчыну Беларусі і Летувы, адносіны паміж дзяржавамі і адносіны паміж людзьмі ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт