Logo Polskiego Radia
Print

Усходнія рэгіёны Польшчы карыстаюцца фінансавай падтрымкай ЭЗ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.01.2018 12:27
Да канца мінулага году польскія фірмы выкарысталі ўжо каля 70% бюджэту праграмы «Усходняя Польшча».
Photo: pixabay.com

Праграма «Усходняя Польшча» зьяўляецца лідарам сярод польскіх праграм разьвіцьця, якія фінансуюцца, прынамсі часткова, са сродкаў Эўрапейскага Зьвязу. Датацыю могуць атрымаць малыя і сярэднія прадпрыемствы, якія інвэстуюць у паляпшэньне чыгуначных ліній і дарог, а таксама пашырэньне экалягічнага гарадзкога транспарту – нагадвае «Gazeta Polska Codziennie».

Да канца мінулага году польскія фірмы выкарысталі ўжо каля 70% бюджэту праграмы «Усходняя Польшча», прызначанага на гады 2014-2020. Гэта вельмі добры вынік, які значна перавышае ранейшыя пляны. Грошы з праграмы могуць атрымліваць прадпрыемствы з пяці ваяводзтваў Польшчы: Люблінскага, Падляскага, Падкарпацкага, Сьветнакшыскага і Варміньска-Мазурскага. Бюджэт праграмы – больш за 2 млрд. злотых. Найбольш сродкаў ідзе на паляпшэньне дарожнай інфраструктуры ды экалягічны гарадзкі транспарт. Дзякуючы гэтаму жыхары Беластоку, Ольштына, Жэшава, Любліна ды іншых гарадоў Польшчы змогуць перамяшчацца па сваім горадзе хутчэй і зручней.

Праграма «Усходняя Польшча» прадстаўляе зусім новыя магчымасьці разьвіцьця малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Праграма аказвае падтрымку таксама маладым бізнэсоўцам. У мінулым годзе дзякуючы ёй пачало дзейнасьць 210 стартапаў, – паведаміў віцэ-міністар разьвіцьця Адам Гамрышчак (Adam Hamryszczak).

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт