На варшаўскім аўтавакзале замежнікаў вярбуюць на працу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.12.2017 16:22
Уладкавацца на працу можна ўжо ў рэйсавым аўтобусе, на якім едзе прадстаўнік рэкрутынгавай фірмы.
Заходні аўтавакзал у Варшавекрыніца: neobus.pl
На сталічным аўтавакзале «Варшава Заходняя» працуе 13 фірмаў па працаўладкаваньню, якія паміж сабой змагацца за ўкраінцаў. У чарзе – наступныя 10 кампаній.
У наступным годзе аўтатранспартная кампанія PKS Polonus плянуе дамовіцца з чыгуначнай кампаніяй PKP і з Варшаўскім прадпрыемствам эксплюатацыі трамваяў аб будаўніцтве новага вакзала. Ён будзе гатовы праз 5-6 гадоў.
А пакуль што прадпрыемства PKS Polonus пашырае паслугі на старым аўтавакзале і ў першую чаргу робіць стаўку на абслугоўваньне ўкраінцаў. Прыехаўшы на вакзал, замежнік адразу можна трапіць у фірму, якая прапануе працу. Дарэчы, уладкавацца на працу можна ўжо ў рэйсавым аўтобусе, на якім едзе прадстаўнік рэкрутынгавай фірмы.
«Мы стараемся назіраць за прадстаўнікамі гэтых фірм, каб у іх, напрыклад, былі бэйджы, і каб іх фірма была зарэгістраваная», – паведамляе адзін з дырэктараў PKS Polonus Анджэй Падзіньскі.
Ён адзначае таксама, што раней замежныя пасажыры часта плацілі ліхвярскія аплаты за перадачу грошай на аўтобусе. PKS Polonus падпісаў пагадненьне з Western Union і цяпер у касе на вакзале можна зрабіць грашовы перавод.
Такім чынам аўтавакзал у Варшаве стаў біржай працы й суб’ектам гаспадараньня ў галіне банкаўска-паштовых паслуг.
«Сёлета рост продажу квіткоў у замежным рэйсавым аўтаспалучэньні вырас на 45%, а ў грашовым эквіваленце – ажно на 80%», – адзначае галоўны дырэктар PKS Polonus Мацей Ацэданьскі.
Puls Biznesu/яс