Logo Polskiego Radia
Print

Немцы хацелі дамовіцца з Польшчай наконт рэпарацый

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2017 13:01
Паводле журналіста Politico, за адмову ад рэпарацый немцы плянавалі адмовіцца ад Nord Stream 2.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain CC0

Немцы хацелі дамовіцца з Польшчай наконт рэпарацый
Паводле журналіста Politico, за адмову ад рэпарацый немцы плянавалі адмовіцца ад Nord Stream 2.
Нямеччына была гатовая дамовіцца з Польшчай па справе ваенных кампэнсацыі й газаправоду Nord Stream 2, паведамляе onet.pl са спасылкай на журналіста Politico. Верагодна, узамен за тое, што Польшча адмовіцца ад ваенных рэпарацый, Нямеччына гатова была адмовіцца ад будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2, будова якога не адпавядае польскім інтарэсам.
Гэта было магчыма, паколькі як партыя „Зялёныя”, так і Свабодная дэмакратычная партыя (FDP) зьяўляюцца вялікімі ворагамі гэтай інвэстыцыі.
Аднак гэтак званая „Ямайская кааліцыя” не ўзьнікла, паколькі лібэралы спынілі перамовы, а палітыкі з Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (SDP), якія, хутчэй за ўсё, сфармуюць урад разам з партыяй Ангелы Мэркель, не хаваюць, што зьяўляюцца прыхільнікамі новай трубы.
Нямецкія сацыял-дэмакраты пераконваюць, што паглыбленьне эканамічных адносінаў з Расеяй ліквідуе напружанасьць у адносінах з гэтай краінай. Аднак, паводле Politico, гаворка не ідзе выключна пра геапалітычныя пытаньні.
Партал нагадвае, што ўплывовы, былы канцлер Нямеччыны ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Герхард Шродэр зьяўляецца старшынёй кампаніі Nord Stream і членам назіральнай рады кампаніі „Роснефть”. Палітык ужо даўно лабіруе сярод сваіх старых калегаў з партыі праект новай трубы па дне Балтыйскага мора.
Тым часам не вядома ці нават пры падтрымцы нямецкіх сацыял-дэмакратаў Расеі ўдасца ажыцьцявіць праект Nord Stream 2. У ЭЗ назіраецца рост супраціву ў дачыненьні да гэтага праекту. Дадаткова ў Даніі быў прыняты закон, які дазваляе ўраду прымусіць Расею да каштоўнай зьмены трасы трубы. У сваю чаргу антырасейскія санкцыі ЗША могуць пасьпяхова адбіць ахвоту заходнім кампаніям супрацоўнічаюць з Масквой у рамках гэтага праекту.
Паводле камэнтатараў, нават, калі канчаткова Масква адмовіцца ад Nord Stream 2, то яна й так сваёй мэты дасягнула, то бок пасварыла Эўропу.
Паводле журналіста Politico, калі Нямеччына сапраўды плянавала дамаўляцца з Польшчай пра ваенныя рэпарацыі, то насуперак таму, што афіцыйна заяўляе, прызнала, што праблема рэпарацый надалей актуальная, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Нямеччына была гатовая дамовіцца з Польшчай па справе ваенных кампэнсацыі й газаправоду Nord Stream 2, паведамляе onet.pl са спасылкай на журналіста Politico. Верагодна, узамен за тое, што Польшча адмовіцца ад ваенных рэпарацый, Нямеччына гатова была адмовіцца ад будаўніцтва газаправоду, будова якога не адпавядае польскім інтарэсам.

Гэта было магчыма, паколькі як партыя „Зялёныя”, так і Свабодная дэмакратычная партыя (FDP) зьяўляюцца вялікімі ворагамі гэтай інвэстыцыі.

Аднак гэтак званая „Ямайская кааліцыя” не ўзьнікла, паколькі лібэралы спынілі перамовы, а палітыкі з Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (SDP), якія, хутчэй за ўсё, сфармуюць урад разам з партыяй Ангелы Мэркель, не хаваюць, што зьяўляюцца прыхільнікамі новай трубы.

Нямецкія сацыял-дэмакраты пераконваюць, што паглыбленьне эканамічных адносінаў з Расеяй ліквідуе напружанасьць у адносінах з гэтай краінай. Аднак, паводле Politico, гаворка не ідзе выключна пра геапалітычныя пытаньні.

Партал нагадвае, што ўплывовы, былы канцлер Нямеччыны ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Герхард Шродэр зьяўляецца старшынёй кампаніі Nord Stream і членам назіральнай рады кампаніі „Роснефть”. Палітык ужо даўно лабіруе сярод сваіх старых калегаў з партыі праект новай трубы па дне Балтыйскага мора.

Тым часам не вядома ці нават пры падтрымцы нямецкіх сацыял-дэмакратаў Расеі ўдасца ажыцьцявіць праект Nord Stream 2. У ЭЗ назіраецца рост супраціву ў дачыненьні да гэтага праекту. Дадаткова ў Даніі быў прыняты закон, які дазваляе ўраду прымусіць Расею да каштоўнай зьмены трасы трубы. У сваю чаргу антырасейскія санкцыі ЗША могуць пасьпяхова адбіць ахвоту заходнім кампаніям супрацоўнічаюць з Масквой у рамках гэтага праекту.

Паводле камэнтатараў, нават, калі канчаткова Масква адмовіцца ад Nord Stream 2, то яна й так сваёй мэты дасягнула, то бок пасварыла Эўропу.

Паводле журналіста Politico, калі Нямеччына сапраўды плянавала дамаўляцца з Польшчай пра ваенныя рэпарацыі, то насуперак таму, што афіцыйна заяўляе, прызнала, што праблема рэпарацый надалей актуальная, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт