Logo Polskiego Radia
Print

69% палякаў пазытыўна ставіцца да робатаў і штучнай інтэлігенцыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.12.2017 12:17
Пры гэтым звыш 70% апытаных баіцца, што робаты адбяруць у іх працу.
pixabay.com

69% палякаў пазытыўна адносіцца да робатаў і штучнай інтэлігенцыі, аднак пры гэтым звыш 70% апытаных апасаецца, што робаты адбяруць у іх працу. Апытаньне было праведзенае ў розных краінах Эўропы па даручэньні Эўрапейскай камісіі. Што цікава, агулам крыху менш жыхароў Эўропы, чым у Польшчы, ацэньвае робаты пазытыўна – 61%.

Станоўча ставяцца да робатаў пераважна маладыя людзі, што, канешне, зразумелае. Вельмі шмат жыхароў Польшчы – 86% – гаворыць, што робаты і штучная інтэлігенцыя – гэта добрая справа, якая дапамагае людзям выконваць працу і штодзённыя бытавыя справы. Практычна столькі ж людзей мяркуе, што робаты сталі неабходным элемэнтам нашага жыцьця. Паколькі яны могуць выконваць працу, якая для чалавека занадта цяжкая або небясьпечная.

Пры гэтым тры чацьвёртыя апытаных палякаў (столькі ж, колькі ў сярэднім па Эўропе) мяркуе, што распаўсюд робатаў будзе адбіраць у людзей працу, некаторыя працоўныя месцы зьнікнуць. Звыш паловы палякаў сказала, што іх актуальную працу маглі б поўнасьцю або часткова выконваць робаты.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт