Logo Polskiego Radia
Print

Ці Беларусь вышле ва Ўкраіну міратворцаў?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.11.2017 14:29
  • Міратворцы.mp3
15 лістапада міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей абвясьціў пра гатоўнасьць сваёй краіны накіраваць міратворчыя сілы ва Ўсходнюю Ўкраіну.

15 лістапада міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей абвясьціў пра гатоўнасьць сваёй краіны накіраваць міратворчыя сілы ва Ўсходнюю Ўкраіну. Акрамя таго, упершыню міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выказаў падтрымку разьмяшчэньню беларускіх міратворцаў, якое Менск неаднаразова прапаноўваў з 2014 года.
Такім чынам, Беларусь паступова шукае падтрымкі ключавых міжнародных гульцоў для сваёй актыўнай ролі ў вырашэньні ўкраінскага крызысу. Разгортваньне міратворцаў ва Ўсходняй Украіне дае Беларусі шанец падняць свой міжнародны статус.
Сваю гатоўнасьць выслаць міратворцаў Беларусь абвясьціла восеньню 2014 году. Доўгі час гэта было выключна ініцыятывай Менску, бо ніводзін з бакоў ня быў задаволены пазыцыяй Беларусі ў дачыненьні да канфлікту ва ўсходняй Украіне – гаворыць аналітык Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан.
С. Богдан: Тое, што ініцыятыва сёньня абмяркоўваецца на высокім узроўні, азначае, што доўгачасовае імкненьне і адпаведныя палітычныя дзеяньні па яго зьдзяйсьненьні мелі плён. Нават калі міратворцы не патрапяць ва Ўкраіну, то гэта і так пэўнае дасягненьне. Калі гэта ўдасца, то міжнародны статус Беларусі будзе моцна павышаны. Хоць, як і кожнае падобнае дзеяньне, яно зьвязана з пэўнымі рызыкамі.
Сяргей Богдан адзначае, што магчымасьць высылкі беларускіх міратворцаў адкрыта абмяркоўваецца ўкраінскімі і расейскімі палітыкамі. На яго думку, такая магчымасьць таксама абмяркоўваецца на Захадзе, а нават у Вашынгтоне.
Да гэтага часу намаганьні Менска па павелічэньні нэўтралітэту сутыкаліся са складанасьцямі. Масква ўвогуле ніколі не падтрымлівала гэтыя спробы, а Захад ня быў перакананы ў праўдзівасьці памкненьняў Беларусі да нэўтральнасьці. Аднак, калі Беларусь разгорне міратворцаў ва Ўкраіне, то і Расея, і Захад, і іншыя суседнія дзяржавы могуць прызнаць права Беларусі не абіраць бакоў у геапалітычным супрацьстаяньні.
А што пра магчымасьць высылкі беларускіх міратворцаў мяркуюць у Кіеве? Слухайце далучаны гукавы файл.

Акрамя таго, упершыню міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выказаў падтрымку разьмяшчэньню беларускіх міратворцаў, якое Менск неаднаразова прапаноўваў з 2014 года.

Такім чынам, Беларусь паступова шукае падтрымкі ключавых міжнародных гульцоў для сваёй актыўнай ролі ў вырашэньні ўкраінскага крызысу. Разгортваньне міратворцаў ва Ўсходняй Украіне дае Беларусі шанец падняць свой міжнародны статус.

Сваю гатоўнасьць выслаць міратворцаў Беларусь абвясьціла восеньню 2014 году. Доўгі час гэта было выключна ініцыятывай Менску, бо ніводзін з бакоў ня быў задаволены пазыцыяй Беларусі ў дачыненьні да канфлікту ва ўсходняй Украіне – гаворыць аналітык Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан.

С. Богдан: Тое, што ініцыятыва сёньня абмяркоўваецца на высокім узроўні, азначае, што доўгачасовае імкненьне і адпаведныя палітычныя дзеяньні па яго зьдзяйсьненьні мелі плён. Нават калі міратворцы не патрапяць ва Ўкраіну, то гэта і так пэўнае дасягненьне. Калі гэта ўдасца, то міжнародны статус Беларусі будзе моцна павышаны. Хоць, як і кожнае падобнае дзеяньне, яно зьвязана з пэўнымі рызыкамі.

Сяргей Богдан адзначае, што магчымасьць высылкі беларускіх міратворцаў адкрыта абмяркоўваецца ўкраінскімі і расейскімі палітыкамі. На яго думку, такая магчымасьць таксама абмяркоўваецца на Захадзе, а нават у Вашынгтоне.

Да гэтага часу намаганьні Менска па павелічэньні нэўтралітэту сутыкаліся са складанасьцямі. Масква ўвогуле ніколі не падтрымлівала гэтыя спробы, а Захад ня быў перакананы ў праўдзівасьці памкненьняў Беларусі да нэўтральнасьці. Аднак, калі Беларусь разгорне міратворцаў ва Ўкраіне, то і Расея, і Захад, і іншыя суседнія дзяржавы могуць прызнаць права Беларусі не абіраць бакоў у геапалітычным супрацьстаяньні.

А што пра магчымасьць высылкі беларускіх міратворцаў мяркуюць у Кіеве? Слухайце далучаны гукавы файл.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт