Гігант па вытворчасьці азотных угнаеньняў плянуе інвэстыцыі
На мадэрнізацыю ўсіх сваіх даччыных прадпрыемствах кампанія прызначыць больш за 7 мільярдаў злотых.
„Цягам трох кварталаў бягучага году польская Grupa Azoty выдаткавала на інвэстыцыі амаль 940 мільёнаў злотых (больш за 222 мільёны 222 тысячы эўра)”, - паведаміў генэральны дырэктар кампаніі Войцех Вардацкі (Wojciech Wardacki).
Цягам усяго 2017 году група плянуе вылучыць на гэтую мэту 1 мільярд 300 мільёнаў злотых (307 мільёнаў 328 тысяч эўра).
Сёлета найбольш сродкаў паглыне мадэрнізацыя прадпрыемства „Пулавы”, якое спэцыялізуецца на вытворчасьці азотных угнаеньняў.
Войцех Вардацкі: „Пулавы” паглынуць больш за 40% выдаткаў на інвэстыцыі. Інвэстыцыі на гэтым прадпрыемстве - гэта адзін з прыярытэтаў групы. Мы зьвяртаем на іх вялікую ўвагу. Гаворка ідзе пра тое, каб памяняць структуры даходаў прадпрыемства, рэнтабельнасьць многіх прадуктаў і іх паказчыкаў.
У сваю чаргу да 2020 году на Прадпрыемстве па вытворчасьці азотных угнаеньняў у Тарнаве (Tarnów) група плянуе інвэставаць больш за 1 мільярд злотых (236 мільёнаў 406 тысяч эўра), а на інвэстыцыі на ўсіх сваіх даччыных прадпрыемствах прызначыць больш за 7 мільярдаў злотых (больш за 1 мільярд 654 мільёны эўра).
Grupa Azoty таксама падпісала з праграмай „Гарызонт 2020” дамову аб супрацоўніцтве.
„Гарызонт 2020” – найбуйнейшая праграма фінансаваньня навуковых дасьледаваньняў і інавацый у Эўразьвязе. Бюджэт праграмы ў 2014-2020 гадах складае амаль 80 мільярдаў эўра.
аз
„Цягам трох кварталаў бягучага году польская Grupa Azoty выдаткавала на інвэстыцыі амаль 940 мільёнаў злотых (больш за 222 мільёны 222 тысячы эўра)”, - паведаміў генэральны дырэктар кампаніі Войцех Вардацкі (Wojciech Wardacki).
Цягам усяго 2017 году група плянуе вылучыць на гэтую мэту 1 мільярд 300 мільёнаў злотых (307 мільёнаў 328 тысяч эўра).
Сёлета найбольш сродкаў паглыне мадэрнізацыя прадпрыемства „Пулавы”, якое спэцыялізуецца на вытворчасьці азотных угнаеньняў.
Войцех Вардацкі: „Пулавы” паглынуць больш за 40% выдаткаў на інвэстыцыі. Інвэстыцыі на гэтым прадпрыемстве - гэта адзін з прыярытэтаў групы. Мы зьвяртаем на іх вялікую ўвагу. Гаворка ідзе пра тое, каб памяняць структуры даходаў прадпрыемства, рэнтабельнасьць многіх прадуктаў і іх паказчыкаў.
У сваю чаргу да 2020 году на Прадпрыемстве па вытворчасьці азотных угнаеньняў у Тарнаве (Tarnów) група плянуе інвэставаць больш за 1 мільярд злотых (236 мільёнаў 406 тысяч эўра), а на інвэстыцыі на ўсіх сваіх даччыных прадпрыемствах прызначыць больш за 7 мільярдаў злотых (больш за 1 мільярд 654 мільёны эўра).
Grupa Azoty таксама падпісала з праграмай „Гарызонт 2020” дамову аб супрацоўніцтве. „Гарызонт 2020” – найбуйнейшая праграма фінансаваньня навуковых дасьледаваньняў і інавацый у Эўразьвязе. Бюджэт праграмы ў 2014-2020 гадах складае амаль 80 мільярдаў эўра.
аз