Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пахвілінная арэнда аўто становіцца папулярнай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.10.2017 16:35
У буйных гарадах каршэрынг здабывае тысячы прыхільнікаў і карыстальнікаў.
Кабрыялет MINIКабрыялет MINIpixabay.com/Public Domain CC0

Гэтым відам арэнды аўтамабіля зацікаўленыя пераважна маладыя людзі. Каршэрынг патрабуе крыху больш клопату, чым заказ Uber або таксі, бо трэба ўзяць аўто, а потым яго прыпаркаваць. Тым ня менш, у буйных гарадах існуюць ужо некалькі гэтага віду фірмаў.

Аплата за аўтамабіль, арэндаваны ў сыстэме каршэрынг, зьвязаная з праеханай адлегласьцю і з часам карыстаньня. Адна хвіліна на пазычаным аўто каштуе 50-80 грошаў (прыкладна 25-40 беларускіх капеек).

За 10 кілямэтраў, праеханыя цягам 15 хвілін, трэба заплаціць каля 16 злотых (прыкладна 8 рублёў). Гэта на некалькі злотых менш, чым за паезду на Uber і двойчы менш чым на таксі. Аплочваецца таксама браць у арэнду аўто для пакупак, бо адна хвіліна стаянкі каштуе ўсяго толькі 10 грошаў, гэта значна менш, чым стаянка таксі па жаданьню кліента.

Аднак каршэрынг хутчэй за ўсё ня стане альтэрнатывай таксі, а прыватнаму аўтамабілю. Паводле дасьледаваньняў, у Польшчы прыватны аўтамабіль стаіць 22,5 гадзіны ў суткі, за год у сярэднім праяжджае 8 тысяч кілямэтраў, а яго ўтрыманьне каштуе некалькі тысяч злотых. Каршэрынг фінансава аплочваецца людзям, якія праяжджаюць за год да 10 тысяч кілямэтраў.

У Польшчы гэты від паслугі толькі пачаў разьвіваецца, паколькі ўласны аўтамабіль для многіх усё яшчэ зьяўляецца паказчыкам прэстыжу, і магчыма таму ў Варшаве больш аўтамабіляў, чым у Бэрліне.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт