Logo Polskiego Radia
Print

Экспэртка: Моладзь у анархісцкі рух прыцягвае навізна ідэй і рамантызм

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.10.2017 17:54
  • анархізм.mp3
Анархісты - гэта даволі новы рух, а беларускія ўлады ня любяць новых ідэй і новых аб’яднаньняў, лічыць спэцыялістка.
Чырвона-чорны сьцяг - адзін з сымбалеў анархізмуЧырвона-чорны сьцяг - адзін з сымбалеў анархізмуcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

У апошні час беларускія ўлады інтэнсіўна ўзяліся за рух анархістаў. Беларускія анархісцкія групы адыгрывалі актыўную, а часам і вядучую ролю ў акцыях пратэсту ў бягучым годзе. У адрозьненьні ад іншых беларускіх актуальных сацыяльна-палітычных фракцый, анархісты прадстаўляюць сабой аб'яднаны й адносна новы рух.

Пытаньню сучаснага анархісцкага руху ў Беларусі й яго перасьледу з боку ўлад навуковы артыкул прысьвяціла экспэртка Цэнтру Астрагорскага Алеся Руднік.

У размове з намі спэцыялістка выказала меркаваньне, што моладзь у анархісцкі рух прыцягвае навізна ідэй, свайго роду рамантызм і закрытасьць. Адначасова яна зьвяртае ўвагу на тое, што гэта даволі новы рух, а беларускія ўлады ня любяць новых ідэй і новых аб’яднаньняў. З Алесяй Руднік размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт