Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць грошай, якія гастарбайтары пасылаюць сем’ям

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.10.2017 15:52
Сёлета яны зарабілі ў Польшчы й перадалі сем’ям на тры чацьвёртыя больш грошай, чым летась.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Расьце колькасьць грошай, якія гастарбайтэры пасылаюць сем’ям
Сёлета яны зарабілі ў Польшчы й перадалі сем’ям на тры чацьвёртыя больш грошай чым летась.
У пэрыяд са студзеня па чэрвень замежнікі, якія працуюць у Польшчы, перавялі сваім сем’ям на радзіме амаль 10 мільярдаў злотых (больш за 2 мільярды 320 мільёнаў эўра). Гэта на тры чацьвёртыя больш, чым годам раней, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Памер пераводаў за мяжу расьце цягам некалькіх кварталаў запар. Пасьля рэкордных трох першых месяцаў бягучага году, калі іншаземцы перавялі за мяжу 1 мільярд эўра (4,3 млрд злотых), красавік, май і чэрвень аказаліся яшчэ лепшымі.
Паводле дадзеных Нацыянальнага банку Польшчы, у другім квартале 2017 году замежныя рабочыя зарабілі й перавялі сваім сям’ям на радзіме больш за 1 мільярд 232 мільёны эўра (5,3 млрд злотых).
Агулам за ўсю першую палову году сума пераводаў склала больш за 2 мільярды 232 мільёны эўра (9,6 млрд злотых), то бок на 62% больш, чым у першай палове 2016 году.
Памер пераводаў расьце, і гэта не зьдзіўляе экспэртаў, якія нагадваюць, што польскі рынак працы шырока адчыніў дзьверы для гастарбайтэраў, перш за ўсё з Украіны.
Афіцыйныя дадзеныя Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі сьведчаць пра тое, што ў першай палове бягучага году польскія прадпрымальнікі выдалі амаль 950 тысяч заяваў аб намеры прыняць на працу замежнікаў. Гэта прыкладна на палову больш чым летась.
Большасьць заяваў датычыла працаўнікоў з Украіны - больш за 904 тысяч, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

У пэрыяд са студзеня па чэрвень замежнікі, якія працуюць у Польшчы, перавялі сваім сем’ям на радзіме амаль 10 мільярдаў злотых (больш за 2 мільярды 320 мільёнаў эўра). Гэта на тры чацьвёртыя больш, чым годам раней, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Памер пераводаў за мяжу расьце цягам некалькіх кварталаў запар. Пасьля рэкордных трох першых месяцаў бягучага году, калі іншаземцы перавялі за мяжу 1 мільярд эўра (4,3 млрд злотых), красавік, май і чэрвень аказаліся яшчэ лепшымі.
Паводле дадзеных Нацыянальнага банку Польшчы, у другім квартале 2017 году замежныя рабочыя зарабілі й перавялі сваім сям’ям на радзіме больш за 1 мільярд 232 мільёны эўра (5,3 млрд злотых).

Агулам за ўсю першую палову году сума пераводаў склала больш за 2 мільярды 232 мільёны эўра (9,6 млрд злотых), то бок на 62% больш, чым у першай палове 2016 году.

Памер пераводаў расьце, і гэта не зьдзіўляе экспэртаў, якія нагадваюць, што польскі рынак працы шырока адчыніў дзьверы для гастарбайтараў, перш за ўсё з Украіны.

Афіцыйныя дадзеныя Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі сьведчаць пра тое, што ў першай палове бягучага году польскія прадпрымальнікі выдалі амаль 950 тысяч заяваў аб намеры прыняць на працу замежнікаў. Гэта прыкладна напалову больш, чым летась. Большасьць заяваў датычыла працаўнікоў з Украіны - больш за 904 тысяч, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт