Фінская журналістка апісала дзейнасьць расейскіх «троляў»
«Іх можа выкарыстаць, каб нейкага запужваць, пашыраць прапаганду і распаўсюджваць паклёп».
«Гэты рэжым хоча пахваліцца сваёй сілай ня толькі ў Расеі, але таксама ў сьвеце. Самым страшным зьяўляецца тое, што гэтых «троляў» можна выкарыстаць, каб нейкага запужваць, пашыраць расейскую прапаганду і распаўсюджваць паклёп», – сьцьвердзіла ў эфіры тэлеканалу TVP Info фінская сьледчая журналістка Джэсіка Аро, якая апісвае дзейнасьць расейскіх троляў і ўплыў расейскай прапаганды на грамадзкую думку ў заходніх краінах.
«Дзякуючы дзейнасьці «троляў» адбываецца ўплыў на штодзённае жыцьцё інтэрнэт-карыстальнікаў, звычайных грамадзян, якія чытаюць інфармацыю з розных крыніц. Ёсьць таксама спроба паўплываць на палітыкаў», – дадала журналістка.
Як падкрэсьліла фінская сьледчая журналістка, для розных задач выкарыстоўваецца асобны від «інтэрнэт-троляў». Джэсіка Аро расказала таксама пра ўласны досьвед такой дзейнасьці. «Гэтая кампанія «троляў» супраць мяне працягваецца ўжо тры гады. На мінулым тыдні я чытала fak news пра сябе, дзе напісана, што я прадавала наркотыкі. Пісалі несапраўдную інфармацыю», – гаварыла яна.
Як зазначыла журналістка, дзейнасьць «троляў» насамрэч зьяўляецца старым мэтадам расейскай прапаганды. «Гэта вельмі вядомая тэхніка расейскіх спэцслужбаў. Ужо ў 50-х гадах гэты мэтад зналі і мэта была відавочнай, (…) каб ахоўваць расейскі інтарэс», – адзначыла Джэсіка Аро.
«Гэты рэжым хоча пахваліцца сваёй сілай ня толькі ў Расеі, але таксама ў сьвеце. Самым страшным зьяўляецца тое, што гэтых «троляў» можна выкарыстаць, каб нейкага запужваць, пашыраць расейскую прапаганду і распаўсюджваць паклёп», – сьцьвердзіла ў эфіры тэлеканалу TVP Info фінская сьледчая журналістка Джэсіка Аро, якая апісвае дзейнасьць расейскіх троляў і ўплыў расейскай прапаганды на грамадзкую думку ў заходніх краінах.
«Дзякуючы дзейнасьці «троляў» адбываецца ўплыў на штодзённае жыцьцё інтэрнэт-карыстальнікаў, звычайных грамадзян, якія чытаюць інфармацыю з розных крыніц. Ёсьць таксама спроба паўплываць на палітыкаў», – дадала журналістка.
Як падкрэсьліла фінская сьледчая журналістка, для розных задач выкарыстоўваецца асобны від «інтэрнэт-троляў». Джэсіка Аро расказала таксама пра ўласны досьвед такой дзейнасьці. «Гэтая кампанія «троляў» супраць мяне працягваецца ўжо тры гады. На мінулым тыдні я чытала fak news пра сябе, дзе напісана, што я прадавала наркотыкі. Пісалі несапраўдную інфармацыю», – гаварыла яна.
Як зазначыла журналістка, дзейнасьць «троляў» насамрэч зьяўляецца старым мэтадам расейскай прапаганды. «Гэта вельмі вядомая тэхніка расейскіх спэцслужбаў. Ужо ў 50-х гадах гэты мэтад ведалі і мэта была відавочнай, (…) каб ахоўваць расейскі інтарэс», – адзначыла Джэсіка Аро.
wpolityce.pl/ав