У мінулым годзе Беларусь экспартавала зброі на 1 млрд даляраў. Гэтыя дасягненьні зьяўляюцца вынікам няпростых партнэрскіх адносін з буйнымі гульцамі. Беларускія абаронныя кампаніі цесна ўзаемадзейнічаюць з расейскай ваеннай прамысловасьцю.
Тым ня менш, шматгадовы досьвед паказвае, што расейская падтрымка Менска ў сфэры абароннай прамысловасьці абмежаваная і дарагая. З-за гэтага Менск і вымушаны быў шукаць альтэрнатыву, супрацоўнічаючы з Кітаем.
Апошнім часам СМІ паведамілі, што беларускі авіярамонтны завод адрамантаваў зьнішчальнікі для Інданэзіі, і гэты заказ быў забясьпечаны праз Расею. Раней СМІ паведамлялі аб аналягічнай зьдзелцы з Анголай. Аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан кажа, што беларуская ваенная прамысловасьць непадзельна зьвязана з расейскай, але ў гэтым няма нічога дзіўнага.
С. Богдан: Сапраўды, Расея грае вялікую ролю ў беларускай абарончай прамысловасьці. Але гэта натуральная рэч. Яны ўзьніклі з адной – савецкай прамысловасьці. Памер расейскага ваенна-прамысловага комплексу настолькі вялікі, што гэтых сувязяў, безумоўна, больш. Ня трэба думаць, што для Беларусі гэта вельмі кепска. Пры адпаведным падыходзе і манэўраваньні рознымі рэсурсамі Менск можа забясьпечыць сабе даволі вялікія магчымасьці для аўтаноміі, для прыняцьця іншых рашэньняў. Ён гэта і робіць.
Аднак роля Расеі ў забесьпячэньні зьдзелак для Баранавічаў можа быць ня гэтак шчодрай: узамен Масква разьлічвае атрымаць кантроль над гэтай ключавой беларускай кампаніяй. Ужо ў 2014 годзе Абʼяднаная авіябудаўнічая карпарацыя, якая належыць у асноўным расейскаму ўраду, заявіла аб сваёй зацікаўленасьці ў набыцьці долі 558-а Авіярамонтнага заводу. Беларускаму заводу былі абяцаны заказы на рамонт расейскіх навучальных самалётаў Як-130 і капітальны рамонт зьнішчальнікаў для Інданэзіі. Такім чынам, магчыма, зьдзелка паміж Інданэзіяй і Баранавічамі – гэта перадплата за акцыі прадпрыемства.
С. Богдан: У зьдзелках паміж Беларусьсю, Расеяй і Інданэзіяй ці Анголай цікава тое, што яны пацьвярджаюць ранейшыя прапановы аб куплі прынамсі часткі акцый 558-га рамонтнага заводу ў Баранавічах. І гэтыя зьдзелкі могуць быць «авансам». Разам з тым ня трэба адразу радыкальна казаць, што кавалак заводу ўжо прададуць. Не. Ёсьць прыклады таго, як Менск пасьпяхова гадамі адстойваў і адстойвае прадпрыемствы, якія расейцы вельмі ахвотна купілі б.
Расейская падтрымка Менска ў сфэры абароннай прамысловасьці абмежаваная і дарагая. З-за гэтага Менск і вымушаны быў шукаць альтэрнатыву, супрацоўнічаючы з Кітаем.
С. Богдан: На самым пачатку супраца з Кітаем у ваенна-прамысловай сфэры выглядала даволі такі сумнеўна. Здавалася, што ад Кітая нічога ніколі атрымаць не ўдасца. Але досьвед паказаў, што кітайцы аказаліся гатовымі адказаць на некаторыя просьбы Менску, на якія Масква адказваць адмовілася. Многія рэчы, якія Масква перадае Менску, ці галіны супрацоўніцтва ня самыя прыярытэтныя для Менску, але найважнейшыя для Масквы. Тут пытаньне не ў абʼёме супрацоўніцтва ці то з Масквой, ці то з Кітаем. Тут пытаньне ў тым, па якіх праектах ідзе супраца, і ў якасьці праектаў. Тое, што праекты з Кітаем зусім неардынарныя – гэта відавочна. Роля Кітая для беларускага ВПК меншая чым расейская, але ў нейкіх аспэктах яна можа быць супастаўнай. З аднаго боку, да ўзроўню супрацы з Расеяй яшчэ далёка, зь іншага – гэта таксама не курʼёз.
Пошук альтэрнатыўных напрамкаў таксама сьведчыць пра тое, Менск ня можа давяраць Маскве ў сфэры абароннай прамысловасьці. Ён разумее рызыкі страты асноўных нацыянальных прамысловых актываў, а таксама памятае няўдалыя сумесныя праекты – падводзіць вынік аналітык Цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.

Поўная размова з экспэртам у гукавым далучаным файле.
ав