Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія псыхушкі перавыхоўваюць непаслухмяных грамадзян

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.08.2017 12:59
Расейскія псыхіятры крытыку ўладаў прызнаюць шызафрэніяй, а апазыцыянэраў адпраўляюць у псыхушкі.
pixabay.com

У савецкі час у псыхіятрычны шпіталь адпраўлялі дысыдэнтаў. Ламалі іх голадам, катаваньнямі й псыхатропнымі лекамі. Сёньня гэтыя мэтады вяртаюцца. У псыхушку адправілі некалькіх жыхароў мястэчка Югра ў Сібіры, таму што яны пратэставалі супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў. На прымусовае лячэньне накіравалі мастака й пэрформэра Паўла Паўленьскага. Калі ў правінцыйным мястэчку Курган супраць затрыманьня артыста выйшаў 16-гадовы Глеб Астаф’еў, таксама быў схоплены й адпраўлены ў псыхушку на назіраньне.

Агулам за 2016 год у псыхушку адправілі ў Расеі больш за дзесяць апазыцыянэраў і грамадзкіх актывістаў. Праваабаронцы лічаць, што такім чынам улады правяраюць стары спосаб – выкарыстаньне псыхіятрыі ў ролі рэпрэсіўнай прылады.

У расейскім парлямэнце на разгляд чакае законапраект аб тым, што ў псыхіятрычны шпіталь можна пасадзіць чалавека без рашэньня суду. Дастаткова, што паліцыя, або суседзі будуць лічыць яго небясьпечным для іншых.

Паводле праваабаронцаў, у адным толькі шпіталі ў Пецярбургу знаходзіцца 2 тысячы людзей, прымусова зачыненых у шпіталь. Яны туды патрапілі, таму што даносілі на іх суседзі або сваякі, паведамляючы паліцыі, што гэтыя людзі дзіўна сябе паводзяць. Год таму ў Навасібірску праваслаўны актывіст Юры Задоя здаў свайго сына Канстанціна. Бацька казаў, што ў сына адхіленьні ад нормы, бо ён прыхільнік апазыцыі й ня хоча пасьціць у царкоўныя сьвяты. Канстанціна закрылі ў псыхушку. Пасьля выхаду ён расказваў, што расейскія псыхушкі - гэта фабрыкі варʼятаў.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт