Аб тым, якія зьмены адбыліся ў выніку рашэньня Савета народных камісараў, якія моўныя зьявы граматыкі Браніслава Тарашкевіча замяніла «наркамаўка» ў 1933 годзе растлумачыць мовазнаўца, дыялектоляг і кіраўнічка Катэдры Беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту прафэсар Ніна Баршчэўская.
Пастанова Савету народных камісараў БССР ад 26 жніўня 1933 году Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапіса датычыла напісаньня галосных і зычных гукаў, словаў іншамоўнага паходжаньня, уласных імёнаў, прозьвішчаў і геаграфічных назоваў, а таксама ўстанаўлівала канчаткі ўскосных склонаў у розных часьцінах мовы.
У галіне правапісу галосных рэкамэндавалася:
1. Пісаць я замест е толькі ў першым складзе перад націскам, напр. ляснік – але лесніковы;
2. Часьціцу не й прыназоўнік без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пісаць празь е, напр. не ведаю, без мэты – а не ня ведаю, бяз мэты;
У правапісе зычных найбольшую шкоду прынесла пастанова, згодна зь якою трэба было выкінуць ь з напісаньня паміж мяккімі зычнымі, напрыклад: свет замест сьвет. Гэтая пастанова прычынілася да зьмены беларускага вымаўленьня, якое, згодна правілу “чытай як пішацца”, стала больш цьвёрдым, не беларускім.
Вельмі многа зьменаў уводзіла рэформа 1933 году ў напісаньне лексікі іншамоўнага паходжаньня. Найважнейшыя зь іх – гэта:
2. Іншамоўнае э пасьля зычных перадаваць празь е, за выключэньнем выпадкаў пасьля д і т, напр. методыка замест мэтодыка, але дэлегат, тэатр. У даўно запазычаных словах э перадаваць праз а, напр. гандаль, літаратура.
3. Была адменена перадача эўрапейскага л у іншамоўнай лексіцы выключна праз л мяккае, у выніку чаго зьнешняя форма цэлага шэрагу запазычаных лексем наблізілася да адпаведных словаў расейскай літаратурнай мовы: блок, дыпламат, клуб, а не блёк, дыплямат, клюб, як было раней.
4. Згодна з новым правапісам запазычаньняў толькі пасьля д, т і зацьвярдзелых зычных трэба пісаць ы, а пасьля ўсіх апошніх і, значыць уводзілася напісанне тыпу: сістэма, фізіка, універсітэт замест сыстэма, фізыка, унівэрсытэт.
5. Іншамоўнае т і грэцкае фіта пачало перадавацца праз ф, а не праз т, напр. арыфметыка, міф, кафедра, але метад, тэзіс.
Істотныя змены ўносіліся таксама ў граматыку, а гаворачы больш дакладна, у марфалёгію. Прапанавалася, м.ін.:
а) назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку пісаць пераважна з канчаткамі -а, -я: завода, трактара, інстытута, соцыялізма, правапіса, але: жалю, гаю, цэменту. Тут трэба адзначыць, што для беларускай мовы больш характэрнае напісаньне з канчаткам -у, які выступае ў назоўніках, азначаючых абстрактныя паняцьці, рэчыўныя, зборныя прадметы, прасторавыя й часавыя паняцьці, а канчатак -а характэрны толькі назоўнікам, якія азначаюць канкрэтныя прадметы;
г) увесьці ў беларускі правапіс дзеяпрыметнікі незалежнага стану, напр. пануючы клас, а не кляса, якая пануе. Бачым, што тут адначасова зьмяняўся й род назоўнікаў.
На заканчэньне яшчэ некалькі прыкладаў зьменаў у галіне лексыкі, на падставе параўнаньня двух слоўнікаў: Расійска-беларускага слоўніка Нэкрашэвіча й Байкова з 1928 году ды Руска-беларускага слоўніка пад рэдакцыяй Александровіча з 1937 году.
паралюш апаплексія
ненаціскны безударны
палудзеннік мерыдыян
У Руска-беларускім слоўніку з 1937 году высытупае вялікая колькасьць лексэм з суфіксам -ір-, які адсутнічаў у папярэдніх слоўніках,
дэфіліраваць
жэстыкуліраваць
Выразна відаць, што ў Руска-беларускім слоўніку беларускія словы былі толькі транскрыпцыяй адпаведных расейскіх лексем.
Ніна Баршчэўская