Logo Polskiego Radia
Print

Польскі дыплямат па даручэньні ўраду ратаваў габрэяў ад Галакосту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2017 08:11
Аляксандар Ладась выратаваў каля 400 чалавек, але сьвет пра яго ня ведае.
Aleksander ŁadośAleksander ŁadośBild: Anonym, "Światowid" 1927, audiovis.nac.gov.pl/obraz/88095/84f499696536d31cef5184c616819b14/, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org

Польскі дыплямат па даручэньні ўраду ратаваў габрэяў ад Галакосту
Аляксандар Ладась выратаваў каля 400 чалавек, але сьвет пра яго ня ведае.
Аляксандар Ладась (Aleksander Ładoś) - польскі дыплямат, які стварыў дакладны мэханізм ратаваньня габрэяў ад Галакосту. Хоць паляку ўдалося выратаваць каля 400 чалавек, сьвет пра яго ня ведае. Гэта несправядліва, лічыць „Dziennik Gazeta Prawna” і публікуе незвычайную гісторыю польскага героя.
У 1942 годзе ў Бэрне ўзьнікла сакрэтная сетка, у склад якой увайшлі супрацоўнікі польскага пасольства й кіраўнікі габрэйскіх арганізацый. Ейным каардынатарам быў амбасадар РП Аляксандар Ладась.
Польскі пасол і яго супрацоўнікі распрацавалі спосаб эвакуацыі польскіх габрэяў на падставе несапраўдных лацінаамэрыканскіх пашпартоў. Палякам дапамагаў ганаровы консул Парагвая Рудольф Хаглі (Rudolf Hügli). Швэйцарскаму натарыюсу за выдачу пашпартоў плаціла польская амбасада.
Выдадзеныя Хаглі несапраўдныя пашпарты заставаліся ў консульстве, якое пасылала ксэракопію дакумэнту ў адпаведны нямецкі офіс у Генэральным губэрнатарстве ў Варшаве або Кракаве. На яго падставе чалавека зьмяшчалі не ў канцлягеры, а ў лягеры для інтэрнаваных.
Дзеля ратаваньня габрэяў палякі выкарыстоўвалі ня толькі парагвайскія пашпарты, але таксама дакумэнты Гандураса, Балівіі, Сальвадора і г.д.
Аляксандар Ладась, апрача каардынацыі праграмы эвакуацыі, гарантаваў габрэям дыпляматычную абарону. Гэта аказалася асабліва важным, калі краіны Лацінскай Амэрыкі адкрылі незаконную выдачу пашпартоў, адмовіліся іх прызнаваць і звольнілі Рудольфа Хаглі з пасады консула.
Польская дыпляматыя фармальнымі й нефармальнымі каналамі спрабавала аказаць ціск на краіны Лацінскай Амэрыкі, каб яны прызналі выдадзеныя габрэям пашпарты. Аднак у той жа час немцы загадалі праверку пашпартоў у лягерах для інтэрнаваных. Большасьць габрэяў трапіла ў канцлягеры. Такім чынам на 4 тысячы выдадзеных пашпартоў выратаваць удалося 400 чалавек, нагадвае „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Аляксандар Ладась (Aleksander Ładoś) - польскі дыплямат, які распрацаваў дакладны мэханізм ратаваньня габрэяў ад Галакосту. Хоць паляку ўдалося выратаваць каля 400 чалавек, сьвет пра яго ня ведае. Гэта несправядліва - лічыць „Dziennik Gazeta Prawna” і публікуе незвычайную гісторыю польскага героя.

У 1942 годзе ў Бэрне ўзьнікла сакрэтная сетка, у склад якой увайшлі супрацоўнікі польскага пасольства й кіраўнікі габрэйскіх арганізацый. Ейным каардынатарам быў амбасадар РП Аляксандар Ладась.

Польскі пасол і яго супрацоўнікі распрацавалі спосаб эвакуацыі польскіх габрэяў на падставе несапраўдных лацінаамэрыканскіх пашпартоў. Палякам дапамагаў ганаровы консул Парагвая Рудольф Хаглі (Rudolf Hügli). Швайцарскаму натарыюсу за выдачу пашпартоў плаціла польская амбасада.

Выдадзеныя Хаглі несапраўдныя пашпарты заставаліся ў консульстве, якое пасылала ксэракопію дакумэнту ў адпаведны нямецкі офіс у Генэральным губэрнатарстве ў Варшаве або Кракаве. На яго падставе чалавека зьмяшчалі не ў канцлягеры, а ў лягеры для інтэрнаваных.

Дзеля ратаваньня габрэяў палякі выкарыстоўвалі ня толькі парагвайскія пашпарты, але таксама дакумэнты Гандураса, Балівіі, Сальвадора і г.д.

Аляксандар Ладась апрача каардынацыі праграмы эвакуацыі, гарантаваў габрэям дыпляматычную абарону. Гэта аказалася асабліва важным, калі краіны Лацінскай Амэрыкі адкрылі незаконную выдачу пашпартоў, адмовіліся іх прызнаваць і звольнілі Рудольфа Хаглі з пасады консула.

Польская дыпляматыя фармальнымі й нефармальнымі каналамі спрабавала аказаць ціск на краіны Лацінскай Амэрыкі, каб яны прызналі выдадзеныя габрэям пашпарты. Аднак у той жа час немцы загадалі праверку пашпартоў у лягерах для інтэрнаваных. Большасьць габрэяў трапіла ў канцлягеры. Такім чынам на 4 тысячы выдадзеных пашпартоў выратаваць удалося 400 чалавек, нагадвае „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт