Нядаўна вандалы зьнішчылі дзьвюхмоўныя надпісы ў гміне Орля
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
29.07.2017 16:44
Орля - адзіная гміна ў Польшчы, дзе ёсьць польска-беларускія надпісы на ўказальніках.
фота: Польскае радыё «Беласток»/Міхал Сьцепанюк
Польскі закон аб нацыянальных меншасьцях дазваляе ставіць дзьвюхмоўныя назвы на ўказальніках і інфармацыйных дошках у гмінах, дзе пражывае ня менш чым 20% прадстаўнікоў нацыянальнай меншасьці. Карыстаюцца гэтым немцы, ёсьць таксама польска-летувіскія назвы на поўначы Падляскага ваяводзтва.
Адзінай гмінай, у якой на ўказальніках і інфармацыйных дошках можна сустрэць падвойныя польска-беларускія назвы, зьяўляецца Орля, хоць ёсьць і іншыя гміны, у якіх, паводле перапісу, беларусаў больш за 20 адсоткаў. У пачатку ліпеня некаторыя з гэтых указальнікаў былі зьнішчаныя хуліганамі. Зрэшты, здарылася гэта не першы раз, бо ўжо ў 2012 невядомыя вандалы зьнішчылі некалькі такіх дошак.
Пра апошнія падзеі з журналістам Рэдакцыі Праграмаў для Нацыянальных Меншасьцяў Радыё Беласток Міхалам Сьцепанюком і сябрам камісіі, якая некалькі гадоў усталёўвала польска-беларускія назвы ў гміне Орля, размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле