Сарыюш-Вольскі: Палякі маюць чыстае сумленьне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.06.2017 15:33
                    
                                 
                
                
                    Гэтак польскі эўрадэпутат мяркуе наконт прыманьня ўцекачоў
                
                
                    
                        
Яцэк Сарыюш-Вольскі Фота: eurodialogue.org
                     
                
                
                
               
                
                         «Polska The Times» друкуе інтэрвію з польскім эўрадэпутатам Яцэкам Сарыюшам-Вольскім. Нагадаем, быў ён контркандыдатам польскага ўраду ў адносінах Дональда Туска на пасаду прэзыдэнта Эўрапейскай Рады.
Яцэк Сарыюш-Вольскі вельмі важнай падзеяй лічыць візыт Дональда Трампа ў Польшчу. Амэрыканскі прэзыдэнт прыедзе ў Варшаву напярэдадні саміту G-20 у Гамбургу і сустрэнецца з групай лідэраў Рэгіёну трох мораў.
Польскі эўрадэпутат лічыць, што візыт зьяўляецца палітычным знакам амэрыканскай прысутнасьці ў нашым рэгіёне. Палітык нагадаў, што ЗША нязьменна зьяўляюцца гарантам бясьпекі Эўропы, якая ў канфрантацыі з Расіяй ня будзе ў стане абараніць сябе. На яго думку, Барак Абама больш павярнуўся сьпіной да Эўропы, чым Трамп.
Размова таксама тычылася адносін паміж Польшчай і Францыяй. Сарыюш-Вольскі сказаў, што гэтыя адносіны складаныя, але перамога Макрона адхіліла вельмі дрэнны для Польшчы варыянт Марын Ле Пэн.
Адносна ціску з боку Эўрапейскай камісіі на Польшчу па прыёму ўцекачоў, Сарыюш-Вольскі нагадаў, што Інтэрпол у мінулым годзе затрымаў у Польшчы 5 джыхадыстаў. Паводле палітыка, існуе непасрэдная сувязь паміж міграцыяй і тэрарызмам.
Польскі эўрадэпутат лічыць, што Польшча аказала салідарнасьць, прымаючы 1,4 млн украінцаў, чаго не заўважаюць лідары ЭЗ. Ён нагадаў, што была прапанова ўлічыць колькасьць мігрантаў з усходу Эўропы, таксама, як з поўдня, аднак гэты пастулят быў адхілены.
«Варшава ня можа пагадзіцца з гэтым, таму што ня можа прымаць бежанцаў з Украіны і эмігрантаў з поўдня, якія не жадаюць асымілявацца і не прымаюць нашых звычаяў, культуры і права», – адзначыў польскі эўрадэпутат. Па словах Сарыюш-Вольскага, палякі маюць у гэтым пытаньні чыстае сумленьне.
Polska The Times/яс