Logo Polskiego Radia
Print

Як знайсьці «залатую сярэдзіну» у жыцьці?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.06.2017 11:12
  • залатая сярэдзіна.mp3
Нельга быць шчасьлівым чалавекам, ня маючы спакойнага ды рацыянальнага падыходу да жыцьця ды іншых людзей.
Foto: pixabay.com/CC0

Сучасныя псыхолягі хочуць у першую чаргу вучыць людзей як суіснаваць у грамадзтве.

У цяперашнія часы, калі грамадзтва жыве пад ціскам вялізарнай колькасьці інфармацыі, гучных спрэчак, фальшывак, цяжка знайсьці тое, што называецца «залатой сярэдзінай», стрыманасьцю, супакоем.

«Залатая сярэдзіна» азначае разумны падыход да жыцьця. Каб мець такі падыход трэба ў першую чаргу зьвяртаць увагу й разумець матывы чалавечых паводзінаў. Гэта дазваляе лепш разумець іншых ды больш эфэктыўна ўзьдзейнічаць на іхныя паводзіны.

Толькі там можна стаць разумным чалавекам у сям’і, грамадзтве, бізнэсе ды палітыцы. Перакананая псыхоляг з Унівэрсытэту сацыяльнай пэдагогікі Дарота Вісьнеўска-Юшчак, зь якой мы размаўлялі, што трэба ў жыцьці для адкрыцьця залатой сярэдзіны».

Дарота Вісьнеўска-Юшчак: Што найбольш істотнае ў адносінах паміж людзьмі? Вялікае значэньне мае характар, індывідуальнасьць, але шырэйшы кантэкст таксама. Гэта значыць іншыя асобы, ціск, якому паддаемся, уплыў ды канфармізм, пошук для нас аўтарытэтаў. Ёсьць псыхалягічныя мэханізмы, пры дапамозе якіх чалавек імкнецца кантраляваць атачаючую рэчаіснасьць, або прынамсі лічыць, што ён яе разумее.

Што гэта за мэханізмы?

Дарота Вісьнеўска-Юшчак: Яны апісваюцца такім паняткам, як наіўны рэалізм. Гэта азначае, што людзі вераць у тое, што бачаць сьвет такім, якім ён ёсьць насамрэч. Факты ды нашае ўспрыняцьце фактаў – гэта аб’ектыўна. Добры прыклад тут – футбольны матч. Сучасны чалавек лічыць, што рэчаіснасьць вакол яго выглядае так, як яму здаецца, што, напрыклад, «судзьдзя» вінаваты ў паразе нашай каманды. Тое самае тычыцца і палітычных поглядаў. Гэтае перакананьне сядзіць глыбока ў нас.

Іншыя маюць такое самае але сваё стаўленьне. Калі б гэтага не было, людзі не хацелі б размаўляць ды пераконваць узаемна адзін аднаго.

Дарота Вісьнеўска-Юшчак: Часта нам здаецца, што дастаткова, каб іншыя атрымалі нашы веды й факты, адразу пачнуць нас падтрымліваць. Гэта праяўляецца ў любой сфэры. Дастаткова прадставіць дадзеныя, лічбы й аргумэнты, а чалавек скажа, сапраўды ты маеш рацыю, я памыляўся. Гэта наіўная вера. Калі ж гэтага не адбываецца, здараецца самае важнае. Чалавек пачынае думаць, чаму не падзейнічалі нашы аргумэнты. Рэакцыя на гэта чалавека можа быць такая, што альбо другая асоба патрабуе больш інфармацыі, альбо яна недастаткова разумная, бо зусім інакш успрымае тую самую інфармацыю.

Ці магчыма ў міжчалавечых адносінах дасягнуць іншага стаўленьня, большай стрыманасьці – такой «залатой сярэдзіны»?

Дарота Вісьнеўска-Юшчак: Тут усё залежыць ад мэты чалавека. Дыскусія зь іншым, адрозным можа быць узбагачаючая для вас. А можа наадварот. Тут умешваецца самаацэнка, што калі я пагаджуся зь іншым, прызнаю яму рацыю, то нешта згублю на гэтым. Трэба сабе ўсьвядоміць, што навязваньне сваёй пэрспэктывы можа быць абмежаваньнем. Трэба часьцей пытаць і больш слухаць. Калі вашай мэтай, зьяўляецца зразумець іншага, збудаваць да яго мост, тады вы будзеце старацца гэта рабіць. Калі ж ваша мэта – антаганізм і дэманстрацыя таго, што вы лепшыя. Тады паразуменьня не адбудзецца, бо ня будзе матывацыі, галоўным будзе пытаньне пашто мне гэта?

А можа лепш увогуле не размаўляць з людзьмі, альбо толькі на дробныя неістотныя тэмы?

Дарота Вісьнеўска-Юшчак: Магчыма, але тады не будзе глыбейшых адносін, мы аддаляемся ды ізалюемся ад людзей. Праўда тое, што так крыху дзеецца ў сьвеце. Мы сустракаемся й сябруем з падобнымі да сябе. Мы ня маем так насамрэч доступу да іншых поглядаў, чым тыя, што падзяляюць наша сям’я, сябры ды знаёмыя. Гэта праклён нашых часоў, бо мы чытаем абраныя газэты, слухаем пэўныя радыёстанцыі і глядзім каналы, а Інтэрнэт паказвае нам тое, што мы яму паказваем, як думаем.

Трэба часьцей пытацца ды больш слухаць. Гэта дазволіць лепш разумець іншых, праз што можна дасягнуць большага супакю ў жыцьці, раяць псыхолягі.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт