Як Рэч Паспалітая будавала водныя каналы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.06.2017 15:08
Пра каналы, якія ў мінулым будаваліся на тэрыторыі сёньняшняй Польшчы і Беларусі піша "Polityka".
By Dainava - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50206297
Цяперашні польскі ўрад рыхтуе дарагую праграму каналізацыі польскіх рэк.
Часопіс "Polityka" нагадвае гісторыю будаўніцтва каналаў на тэрыторыі польскай дзяржавы з спрадвечных часоў. Мы затрымаемся на трох зь іх.
Першым польскім каналам, які спалучаў басэйн рэк Балтыйскага мора з басэйнам Чорнага мора быў Канал Агінскага. Канал атрымаў такі назоў у імя інвэстара Міхала Агінскага, Гетмана вялікага літоўскага. Будаваны ў гадах 1765-83 спалучыў Нёман (праз Шчару, Ясёлку, Піну і Прыпяць) зь Дняпром. Агінскі будаваў канал у межах сваёй тэрыторыі і на свае сродкі. Польскі Сэйм вырашыў паставіць яму за гэта помнік, даў у валоданьне два ўчасткі каронных зямель і дазволіў браць мыта з лодак і плытоў. За гэта Агінскі мусіў утрымліваць канал у належным стане, што аднак не атрымалася. У ХІХ стагодзьдзі канал мадэрнізавалі маскалі.
Пра канал, які павінен быў спалучыць Віслу і Дняпро ўжо ў 1635 годзе казаў у Сэйме канцлер Ежы Асаліньскі. Мухавец у Берасьці, які ўплывае ў Буг, вырашылі спалучыць з Пінай, прытокам Прыпяці. Меліся сплаўляць тудою драўніну, збожжа, а ў выпадку вайны з Расеяй, таксама ваенную тэхніку. Сэйм вырашыў аб будаўніцтве канала толькі ў 1775 годзе, а гатовы канал кароль Станіслаў Аўгуст прыехаў паглядзець празь 9 гадоў, у 1784. Сэйм загадаў будаваць канал ашчадна, у выніку ён хутка зарастаў мулам і не хапала ў ім вады. Таму не кожны год канал быў сплаўны.
І яшчэ гісторыя Аўгустоўскага каналу. Да яго ўзьнікненьня прычынілася Прусія. Пад яе уладаньнем аказалася вусьце ракі Віслы і Нёмана. У 1823 годзе Прусія ўвяла загараджальнае мыта на гандаль з Польшчай. Тады ўлады Царства Польскага вырашылі аб будаўніцтве воднага шляху ў абыход прускай тэрыторыі. Ад Віслы праз Нараў, раку Бебжа, азёры пад Аўгустовам і Чорную Ганьчу да Нёмана. Мэтай было рачным шляхам дабрацца да порту на Балтыйскім моры ў Вэнтспілс. Канал запраектаваў падпалкоўнік Ігнацы Прондзыньскі. Будаўніцтва спыніла паўстаньне 1830 году. Аўгустоўскі канал з 18 шлюзамі закончылі будаваць у 1839 годзе. Пашырэньне чыгункі вельмі хутка забрала ў яго транспартнае значэньне.
У 2007 годзе рашэньнем прэзыдэнта Польшчы частка Аўгустоўскага каналу па польскім баку атрымала званьне Помніка гісторыі.
яс