Замест хлеба будзе парад
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.06.2017 18:04
Аляксандар Лукашэнка транжырыць дзяржаўныя грошы, якіх і так не стае.
Рэактыўная сыстэма залпавага агню "Палянэз". Фота: ont.byont.by
»Gazeta Polska codziennie« паведамляе польскаму чытачу, што Аляксандар Лукашэнка транжырыць дзяржаўныя грошы, якіх і так не стае.
Нягледзячы на дрэнную эканамічную сытуацыю ў краіне, прэзыдэнт Беларусі заявіў, што ўлады ня будуць шкадаваць грошай на маштабны ваенны парад 3 ліпеня з нагоды савецкага Дня Незалежнасьці.
«Парад будзе праходзіць па традыцыйнай схеме, аднак удзельнікі могуць чакаць неспадзяванак, – заявіў міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. Журналісты мяркуюць, што на вуліцах Менска будзе прадэманстраваная новая сыстэма 2К20 «Зэніт».
Неафіцыйна вядома, што парад будзе каштаваць 1 мільён 200 тысяч даляраў. «Мы ня будзем шкадаваць сіл і фінансавых сродкаў на ўрачыстасьць, якая мусіць быць маштабнай», – абяцаў Лукашэнка.
Паводле беларускіх экспэртаў, улады, замест таго, каб выдаваць грошы на ваенны парад, павінныя прызначыць іх на ратаваньне эканамічнай сытуацыі Беларусі. «Амаль 70% прадпрыемстваў мае нулявы прыбытак, а палова – стратныя», – падкрэсьлівае былы міністар эканомікі Беларусі Георгій Бадзей.
Жахлівы стан эканомікі прыводзіць да зьніжэньня ўзроўню жыцьця грамадзян. Адсутнасьць пэрспэктыў на лепшую будучыню ўсё больш беларусаў даводзіць да суіцыду. Днямі Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў 2016 годзе самагубства зьдзейсьнілі 2 тысячы грамадзянаў. Гэта на 32% больш, чым годам раней.
Gazeta Polska Codziennie/яс