Logo Polskiego Radia
Print

Досьвед польскіх дзіцячых дамоў паказваюць прыднястроўцам (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.04.2017 20:19
  • Прыднястроўе.mp3
Грамадзкая арганізацыя з Гайнаўкі наладзіла супрацу з дабрачынным фондам у малдаўскім Прыднястроўі.

Фонд „Яны - гэта мы” працуе ў гарадку Гайнаўка што на Беласточчыне. Грамадзкая арганізацыя не абмяжоўваецца ў сваёй дзейнасьці краінай і рэгіёнам: сёлета фонд распачаў міжнароднае супрацоўніцтва.

У прыватнасьці, разьвіваецца супраца з дабрачынным фондам „Сэрца” з гораду Бэндэры ў малдаўскім Прыднястроўі. Асноўная мэта кантактаў - гэта прасоўваньне вопыту функцыянаваньня дзіцячых дамоў у Польшчы.

Летась працаўнікі дзіцячых дамоў і іншых дзіцячых і адукацыйных установаў з Прыднястроўя прыяжджалі на Беласточчыну. Цяпер жа Малдову й Прыднястроўе наведалі прадстаўнікі фонду „Яны - гэта мы”. Гаворыць старшыня фонду Натальля Герасімюк. Матэрыял Яраслава Іванюка.

слухайце шукавы файл

фота аўтара

/

/

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт