Logo Polskiego Radia
Print

Сікорскі хлусіў наконт візыту Леха Качыньскага ў Катыні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2017 15:06
Радаслаў Сікорскі „нічога ня бачыў, нічога ня чуў”, а тым часам дакумэнты сьведчаць пра адваротнае.
Photo: Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/flickr.com

Сікорскі хлусіў наконт візыту Леха Качыньскага ў Катыні
Радаслаў Сікорскі „нічога ня бачыў, нічога ня чуў”, а тым часам дакумэнты сьведчаць пра адваротнае.
У найноўшым выданьні тыднёвіка „wSieci” журналісты сьцьвярджаюць, што былы міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі, даючы паказаньні ў судзе, хлусіў на тэму заангажаваньня МЗС у арганізацыю памятных мерапрыемстваў у Катыні ў 2010 годзе. Паводле журналістаў, якія спасылаюцца на адпаведныя дакумэнты, міністар Сікорскі атрымліваў неабходную інфармацыю на гэтую тэму на кожным этапе падрыхтоўкі візыту.
„Як кіраўнік Міністэрства замежных спраў я не займаўся арганізацыяй візыту 10 красавіка 2010 году. Я займаўся зьнешняй палітыкай, а не арганізацыйнай”, - сказаў Сікорскі 11 красавіка бягучага году ў судзе. Палітык дадаў, што ў яго няма „ніякай інфармацыі на гэтую тэму”.
Нагадаем, былы міністар быў выкліканы ў суд, у якім разглядаецца справа супраць былых чыноўнікаў, абвінавачаных у халатнасьці падчас арганізацыі візыту прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Расею ў 2010 годзе.
Кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі „нічога ня бачыў, нічога ня чуў”, а тым часам насамрэч існуюць дакумэнты, якія сьцьвярджаюць адваротнае, паведамляе тыднёвік „wSieci”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт