У чым небясьпека «Сіняга кіта» - размова з экспэртам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.04.2017 20:23
Сытуацыя настолькі трывожная, што справай «Сіняга кіта» заняліся беларускія праваахоўныя органы.
www.pixabay.com
Нядаўна двое беларускіх падлеткаў спрабавалі зьдзейсьніць самагубства, гуляючы ў «гульню» ў папулярнай расейскай сацыяльнай сеткі «Вконтакте». Згаданая «гульня» называецца «Сіні кіт», яна асабліва папулярная ў Расеі й ва Ўкраіне. Сытуацыя настолькі небясьпечная, што справай «Сіняга кіта» заняліся беларускія праваахоўныя органы.
Больш падрабязна пра згаданую «гульню» й небясьпеку, зь ёй зьвязаную, распавядае Алеся Руднік – аналітык з Цэнтру Астрагорскага, які зьяўляецца партнэрам Беларускай службы Польскага радыё. Яна напісала адмысловы артыкул, прысьвечаны небясьпечнай зьяве. З Алесяй Руднік размаўляе Валеры Саўко.
інтэрвію ў далучаным гукавым файле