Logo Polskiego Radia
Print

А. Падрабінэк: Рэпрэсіўную мэдыцыну ў Расеі прыватызавалі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.04.2017 11:03
У СССР у псыхушках сядзела мноства асоб: кіраўнік штабу генэрала Жукава, кампазытары, навукоўцы.
www.pixaby.com

У выданьні «Newsweek Polska» гутарка з Аляксандрам Падрабінэкам, аўтарам кніжкі пра савецкую крымінальную мэдыцыну.

Псыхушкі – гэта асаблівая рыса расейскага таталітарызму, якая пачалася яшчэ ў царскія часы, калі вар’ятам быў ахрышчаны, напрыклад, філёзаф Пётр Чаадаеў. Пазьней, у сталінскія часы, палітычных вязьняў саджалі ў псыхушкі, якія тады былі лепшым месцам, чым лягер або турма.

У турме можна было лёгка страціць жыцьцё, а ў псыхушцы можна было сядзець. І не было яшчэ нэўралептычных лякарстваў, якія здольныя ператварыць чалавека ў расьліну. Нават высокапастаўленыя функцыянэры НКВД рыхтавалі сабе такія цёплыя месцы, напрыклад, Лаўрэнцій Берыя. Ён разумеў, што калі яго ўлада аслабее, то партыйныя калегі захочуць з ім расправіцца.

Напоўніцу ўлады пачалі карыстацца рэпрэсіўнай мэдыцынай толькі ў 60-ыя гады. Часам справы былі кур’езныя, калі хтосьці хацеў рэфармаваць або аздараўляць эканоміку ці выступіць з партыі: прасьцей было прызнаць яго вар’ятам, чым тлумачыць яго погляды. У псыхушках сядзела мноства асоб: кіраўнік штабу генэрала Жукава, кампазытары, навукоўцы. У 70-ыя, 80-ыя гады псыхушкі сталі такім страшным месцам, што палітычныя ахвотней ішлі ў лягер, чым у шпіталь. У псыхушках вязьняў катавалі, фаршыравалі лекамі, ад якіх, напрыклад, на целе паяўляліся вельмі балючыя скулы, зьбівалі, прывязвалі да ложка нават на некалькі тыдняў. І нікому немагчыма было паскардзіцца, бо хто бы слухаў псыха.

Што зьмянілася ў сёньняшняй Расеі? Па словах Падрабінэка, карная мэдыцына была прыватызаваная. Для крымінальнікаў лепшым месцам зьяўляецца псыхіятрычны шпіталь, чым турма, яны плацяць грошы, каб туды трапіць. З псыхушкі можна выйсьці пасьля году адседкі.

Newsweek Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт