Logo Polskiego Radia
Print

Зьмены ў польскай арміі камэнтуюць вайскоўцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.03.2017 18:29
"Падтрымка для кіроўнай партыі афіцыйна стала адным з вызначальных фактараў прафэсійнай біяграфіі вайскоўцаў".
Piotr Drabik/flickr.com

Тыднёвік «Przegląd» друкуе выказваньні былых польскіх вайскоўцаў, якія нядаўна падалі ў адстаўку. Гэта двое генэралаў і адзін палкоўнік.

Да гэтага часу ваенныя пытаньні яны абмяркоўвалі толькі паміж сабою. Інтэрвію для тыднёвіка «Przegląd» гэта іх першае публічнае выказваньне. Вось як яны камэнтуюць зьмены ў польскай арміі.

Генэрал Збігнеў Яблоньскі кажа: «90% афіцэраў Генэральнага штабу выдалены, таму што нібыта яны спрыялі партыі «Грамадзянская плятформа». З гэтага дня нельга казаць пра палітычны нэйтралітэт арміі! Міністар нацыянальнай абароны публічна заявіў аб тым, што аб карʼеры ў войску вырашае палітычная паслухмянасьць. Падтрымка для кіроўнай партыі афіцыйна стала адным з вызначальных фактараў прафэсійнай біяграфіі вайскоўцаў. З гэтага могуць вынікаць толькі шкоды, і то велізарныя», – лічыць генэрал Збігнеў Яблонскі.

Палкоўнік Пётр Пэртэк дадае: «Раней не было адзінай «правільнай» палітычнай арыентаванасьці. У арміі выбудоўвалася моцнае прадзяржаўнае стаўленьне. Наагул, цяжка казаць пра палітычную нэйтральнасьць, таму што ваенны заўсёды будзе выконваць каманду ўрада, але палітычныя погляды ня ўлічваліся. Таксама разбураныя прапорцыі грамадзянскага кантролю над узброенымі сіламі на карысьць палітыкаў. Грамадзянскі дэмакратычны кантроль неабходны ў кожнай арміі. У Польшчы, аднак, ён скажоны, бо ў справе плянаў па мадэрнізацыі ўзброеных сіл ваенных ніхто ня слухае», выказаў сваё меркаваньне палкоўнік Пётр Пэртэк.

Przegląd /яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт