Logo Polskiego Radia
Print

Беластоцкая й Беларуская дзяржфілярмоніі будуць супрацоўнічаць (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.02.2017 20:25
  • opera.mp3
Пагадненьне таксама падпісанае паміж беластоцкай філярмоніяй і тэатрам імя Янкі Купалы.
Беластоцкая Падляская опэра й філярмонія – Эўрапейскі цэнтар мастацтваБеластоцкая Падляская опэра й філярмонія – Эўрапейскі цэнтар мастацтваwww.oifp.eu

Беластоцкая Падляская опэра й філярмонія – Эўрапейскі цэнтар мастацтва будзе супрацоўнічаць зь Беларускай нацыянальнай філярмоніяй ды Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Адпаведнае пагадненьне на мінулым тыдні падпісалі кіраўнікі гэтых устаноў.

Дырэктар Падляскай опэры й філярмоніі Дам’ян Танаеўскі падчас візыту ў Менск сустракаўся таксама зь кіраўніцтвам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры й балета Рэспублікі Беларусь. Гэта дало магчымасьць пазнаёміцца з сыстэмай працы адзінай у Беларусі опэрнай сцэны, якая супрацоўнічае з многімі вядомымі тэатрамі ў сьвеце.

Пра падрабязнасьці распавядае супрацоўніца Падляскай опэры й філярмоніі Ілёна Карпюк-Дамброўская. Зь ёй размаўляў Яраслаў Іванюк.

слухайце гукавы файл

Ілёна
Ілёна Карпюк-Дамброўская



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт