Logo Polskiego Radia
Print

Тэрытарыяльная абарона стымулюе польскую абаронную прымысловасьць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.02.2017 14:14
Польскі ўрад прыняў праграму “Тытан” – сучаснае ўзбраеньне для жаўнераў, у тым ліку сіл тэрытарыяльнай абароны.
Foto: pixabay.com

Праграма “Тытан” азначае стварэньня сучаснай экіпіроўкі для жаўнераў, у склад якой уваходзяць сыстэмы сувязі ды камунікацыі, датчыкі ідэнтыфікацыі, у тым ліку аддаленага маніторынгу жыцьцёвых функцый арганізма, сыстэмы навігацыі ды навядзеньня й шмат іншага. Тэму асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.

Польскі жаўнер будучыні будзе выглядаць як Джэймс Бонд, піша газэта.

Гэтыя пляны закранулі непасрэдна вытворцаў узбраеньня ды вайсковых сыстэмаў у Польшчы. Выданьне зазначае, што фірмы пачалі актыўна інвэставаць ды пашыраць свае вытворчыя магчымасьці. Першы прыклад: вытворца прыбораў начнога бачаньня ды тэрмапрыцэлаў вымушаны пашыраць свой завод, каб пасьпець выканаць замовы для арміі. Таксама пашырае вытворчасьць і польская фірма “Лучнік”, якая прадукуе аўтаматы “Бэрыл”. Толькі летась урад замовіў 29 тысяч аўтаматаў за амаль 45 мільёнаў даляраў. На прыбыткі разьлічваюць вытворцы бронекамізэлек, касак ды супрацьтанкавых ды ручных ракетных камплексаў.

Выданьне піша, што Войска Польскае выдаткуе на узбраеньне жаўнераў будучыні каля мільярдаў даляраў у бліжэйшыя гады.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт