Logo Polskiego Radia
Print

Румыны выступілі супраць карупцыі ў краіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.02.2017 16:26
Ці найбуйнейшыя дэманстрацыі з часу падзеньня рэжыму Чаўшэску закончацца адстаўкай ураду?
PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

На працягу апошніх 10 гадоў сытуацыя ў Румыніі выразна палепшылася ў галіне барацьбы з карупцыяй, аднак не настолькі, каб краіна магла далучыцца да Шэнгенскай зоны. Такое меркаваньне выказваюць улады Эўрапейскага Зьвязу. Антыкарупцуйныя пратэсты, якія прайшлі ў краіне 2 гады таму, прывялі да адстаўкі прэм’ера Віктара Понты. Ці цяперашнія пратэсты сотняў тысяч румынаў могуць закончыцца падобным чынам, задае патаньне „Gazeta Wyborcza”.

Паводле румынскага палітычнага аглядальніка Сорына Інаіты, цяперашні пратэст намнога большы.

„Упершыню мы бачылі дэманстрантаў на вуліцах нават невялікіх гарадкоў. Гэтага не назіралася нават падчас падзеньня рэжыму Нікалае Чаўшэску. Тады людзі заставаліся дома й глядзелі рэвалюцыю па тэлевізары”,- кажа аналітык.

Ён нагадае, што падчас выбарчай кампаніі румынскія сацыял-дэмакраты абяцалі стварэньне новых месцаў працы, рост зарплат, пэнсій, і сапраўды гэта рэалізавалі.

„Вырасьлі зарплаты, пэнсіі, сацыяльная дапамога й ільготы для студэнтаў. Аднак улады вырашылі таксама зрабіць «рэвалюцыю» ў судовай сыстэме краіны. Гэта іх пагубіла, паколькі румыны да барацьбы з карупцыяй падыходзяць жорстка. Яны падтрымліваюць ЭЗ, які ня хоча згадзіцца на далучэньне краіны да Шэнгенскай зоны, пакуль не адбудзецца рэформа судовай сыстэмы й ня будзе ліквідаваная карупцыі ў краіне”, - зазначае румынскі спэцыяліст.

„20 гадоў таму быць палітыкам было лягчэй: яны маглі рабіць, што хацелі. Цяпер дзейнічаюць арганізацыі, якія за імі дакладна назіраюць. Аднак праблема зводзіцца да таго, што надалей багатым і ўплывовым людзям лягчэй выкруціцца ад турмы”, - дадае Сорын Інаіта ў размове з выданьнем „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт