Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія ліцэі Польшчы займаюць нядрэнныя месцы ў рэйтынгах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.01.2017 16:17
  • rejtynh licejau.mp3
Рэйтынг школаў кожны год публікуе штомесячнае выданьне ''Perspektywy''.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

"Вынікі польскіх школьнікаў у вучобе адлюстроўваюць фактычнае месца дадзенай школы ў ваяводзтве ды ў краіне". Такім чынам дырэктары бельскага ды гайнаўскага белліцэяў камэнтуюць рэйтынг школаў, апублікаваны штомесячнікам ''Perspektywy''. Кожны год экспэрты аналізуюць вынікі школаў у экзаменах на атэстат сталасьці ды алімпіядах. Па словах дырэктара бельскага белліцэя, Андрэя Сьцепанюка, рэйтынг дазваляе рэальна ацаніць месца, на якім знаходзіцца школа.

Паводле вынікаў рэйтынгу, 2-гі агульнаадукацыйны ліцэй у Бельску-Падляскім апынуўся на 390-ым месцы ў краіне (14-ае месца ў ваяводзтве), ды на 54-ым месцы, калі гаворка ідзе пра вынікі вучняў у алімпіядах. У сваю чаргу гайнаўскі белліцэй заняў 420-ае месца ў Польшчы (15-ае ў ваяводзтве) ды 39-ае ў алімпійскім рэйтынгу.

слухайце, калі ласка, гутарку М. Сьцепанюка з дырэктарамі ліцэяў у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт