Польскія кампаніі плянуюць адкрываць крамы за ўсходняй мяжой Польшчы 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        20.12.2016 17:08
                    
                                 
                
                
                    Расейскі рынак пашыраецца хутчэй за іншыя. Зацікаўленьне выклікаюць таксама Беларусь ды Казахстан.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Польскія кампаніі па продажу вопраткі ўсё больш актыўна разьвіваюць сеткі сваіх крам у дзяржавах за ўсходняй мяжой Польшчы – у Беларусі, Расеі, Украіне – чытаем у выданьні «Puls Biznesu».
Калі пачалася расейска-украінская вайна за Крым, упалі курсы рубля і грыўны, то многія кампаніі выводзілі свой бізнэс, які перастаў аплачвацца. У выніку плата за гандлёвыя аб’екты рэзка ўпала. Паралельна зьмянілася валютная сытуацыя, узмацніўся расейскі рубель. Выданьне піша, што найлепшым камэнтаром наконт расейскіх плянаў польскіх фірмаў зьяўляецца тое, што сказаў старшыня абутковай кампаніі ССС Дарыюш Мілэк: «Расея – гэта краіна, дзе раз за 10 гадоў з намі можа здарыцца нешта дрэннае. Але мы ўваходзім туды ў такім моманце, што за наступныя 10 гадоў мы можам зарабіць на пакрыцьцё магчымых страт».
На дадзены момант расейскі рынак пашыраецца хутчэй за іншыя. У сваю чаргу ўкраінцы больш бедныя, чым расейцы, але і канкурэнцыя там меншая, паколькі ўзброены канфлікт спужаў многія заходнія фірмы. Зацікаўленьне выклікаюць таксама Беларусь ды Казахстан. Напрыклад, кампанія Е&Н адкрыла ўжо дзьве крамы ў Беларусі, а намерана адкрыць агулам пяць. ССС пазірае на Армэнію, Азэрбайджан, Казахстан ды Беларусь, але толькі тады, калі прааналізуе досьвед, атрыманы на расейскім рынку. У Беларусі ды Казахстане асноўным тормазам у разьвіцьці польскіх кампаній па вытворчасьці адзеньня зьяўляецца адсутнасьць сучасных гандлёвых цэнтраў, у якіх яны б хацелі бачыць крамы са сваімі брэндамі.
Puls Biznesu/нг