Logo Polskiego Radia
Print

Істотны вынік візыту П. Парашэнкі ў Польшчу - вайсковая супраца

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.12.2016 13:24
Насуперак абяцаньням, не было рашучых крокаў наперад у галіне гістарычных недаразуменьняў.
Facebook

«Dziennik Gazeta Prawna» піша пра вынікі візыту Пятра Парашэнкі ў Польшчу. Экспэрты шмат чакалі ад гэтай падзеі, але самае значнае канкрэтнае пагадненьне – дамова аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. Гаворка ідзе між іншым пра лягістыку, сувязь, дасьледаваньні і разьвіцьцё, вытворчасьць узбраеньня, апэрацыі спэцслужбаў і вайсковую інфраструктуру. А Парашэнка падчас Форуму лідараў нагадаў прыклады такога супрацоўніцтва – ад даўніх перамогаў пад Воршай і Венай да Віктара Мэдушэўскага, украінскага паляка, які загінуў падчас вайны з Расеяй на Данбасе.

Насуперак абяцаньням, не было рашучых крокаў наперад у галіне гістарычных праблем, напрыклад, зьвязаных з розным тлумачэньнем прычын валынскага злачынства. Шырокамаштабны плян прадбачваў устанаўленьне адмысловай узнагароды для шматлікіх жыхароў Валыні, якія падчас масавага забойства палякаў ратавалі сваіх суседзяў ад сьмерці. Замест гэтага прэзыдэнт Анджэй Дуда заявіў, што ў бліжэйшым часе будзе ініцыяванае стварэньне «інстытуту добрага суседзтва, які зоймецца такога тыпу справамі. Каб людзей, якія адважыліся тады аказаць сваю гуманнасьць, братэрства суседзям, шукаць ды ўзнагароджваць». Гэта ня новая ідэя. Анджэй Дуда казаў пра яе адразу пасьля перамогі на выбарах.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт