Ужо праз 10 гадоў большасьць харчаваньня вырасьцяць робаты
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
29.11.2016 14:58
Машыны неўзабаве будуць настолькі танныя, што іх набыцьцё стане выгадным.
www.pixabay.com
У гадавіну разбурэньня бэрлінскай сьцяны, у нямецкай сталіцы адбываецца канфэрэнцыя, прысьвечаная самым надзённым пытаньням. Гэта найлепшы форум для тых, хто хоча ведаць, якія актуальныя праблемы цікавяць сьвет. На сустрэчу прыяжджаюць выбітныя вучоныя. Сёлета ў Бэрліне найбольш увагі было надзелена праблемам навакольнага асяродзьдзя, мэдыцыне, а таксама этыцы і грамадзкай навуцы – піша выданьне «Przegląd».
Адна з самых сур’ёзных праблем – рост тэмпэратуры на Зямлі. Навукоўцы адзначалі, што яна можа вырасьці нават на 6 градусаў. Гэта, праўда, малаверагодна, але магчыма. Наступствы такога пацяпленьня будуць катастрафічныя, іх нават цяжка прадбачыць. Напрыклад, узровень вады ў марах і акіянах вырасьце на як мінімум 7 мэтраў.
Іншае пытаньне, якое непакоіць вучоных – як пракарміць вялізную колькасьць людзей, што жывуць на плянэце і якім чынам спыніць варварскую эксплёатацыю Зямлі. У сярэдзіне гэтага стагодзьдзя нас будзе ўжо каля 9 мільярдаў. Вырошчваньне прадуктаў харчаваньня для такой масы людзей будзе магчымае толькі дзякуючы робатам. Машыны неўзабаве будуць на столькі танныя, што іх набыцьцё стане аплачвацца. І, вельмі магчыма, што ўжо праз 10 гадоў большасьць прадуктаў харчаваньня будзе вырошчвацца пры дапамозе робатаў, – мяркуе Салах Сукарэх (Salah Sukkarieh) з Сыднэйскага ўнівэрсытэту, які ўдзельнічаў у Бэрлінскай канфэрэнцыі навукоўцаў.
Przegląd/нг