Беларуская й габрэйская культура на фоне вякоў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.09.2016 13:03
Абедзьве нацыі доўгія гады былі суседзямі, і ўзаемныя кантакты ў розных галінах штодзённага жыцьця былі непазьбежнымі.
James Emery/flickr.com
Народы, якія жывуць разам на адной зямлі, паддаюцца ўзаемным культурным уплывам. Так было зь беларусамі й габрэямі, якія разам жылі на беларускіх землях да часу Другой сусьветнай вайны.
Абедзьве нацыі доўгія гады былі суседзямі, і ўзаемныя кантакты ў розных галінах штодзённага жыцьця былі непазьбежнымі. Непазьбежнымі былі таксама й культурныя ўзаемаўплывы.
Пра ўзаемаўзьдзеяньні беларускай і габрэйскай культур у працэсе станаўленьня сучасных нацыяў распавядае доктар гістарычных навук Захар Шыбека з ізраільскага Тэль-Авіўскага ўнівэрсытэта. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце гукавы файл