Logo Polskiego Radia
Print

Кангрэс ЗША рассакрэціў рапарт пра падзеі 11 верасьня

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.07.2016 15:15
У ім ідзецца пра магчымыя кантакты тэрарыстаў з уладамі Саудаўскай Арабіі.
Foto: Wikimedia Commons

Са згоды Белага дому Кангрэс апублікаваў 28 старонак з рапарта 2002-га году, прысьвечаным тэрактам у Нью-Ёрку. Тэму асьвятляе штодзёнка "Rzeczpospolita".

Рапарт, які доўгія гады быў сакрэтным, прадстаўляе неправераную інфармацыю пра магчымыя кантакты тэрарыстаў з уладамі Саудаўскай Арабіі. Гэтую вэрсію павінна была праверыць ФБР. У сваю чаргу ўлады згаданай краіны адмаўлялі, што яны ведалі пра тэракты ў ЗША. Аднак многія палітыкі ды журналісты спасылаліся на засакрэчаны даклад, нібыта там утрымліваюцца доказы сувязі саудытаў з выбухамі.

Публікацыя рапарта павінны паказаць, што такіх доказаў няма, піша выданьне, і гэта ачысьціць Эр-Рыяд ад неабгрунтаваных падазрэньняў.

За мінулы час ані ФБР, ані ЦРУ не змаглі знайсьці доказы спрыяньня саудаўскіх уладаў арганізатарам тэракту з 11 верасьня 2001-га года, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт