Польскія сярэднія школы абвесьцілі вынікі набору вучняў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
15.07.2016 14:59
Па 60-70 чалавек пойдзе ў ліцэі з дадатковай беларускай мовай навучаньня.
на здымку Яўген Сачкоwww.radyjo.net/Я. Іванюк
15 ліпеня сярэднія школы ў Польшчы абвесьцілі вынікі набору вучняў.
ІІ агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім прыняў у першы клас каля 70 вучняў. На 10 вучняў менш прыняў агульнаадукацыйны ліцэй у рамках комплексу школаў з дадатковым навучаньне беларускай мове ў Гайнаўцы.
Пры нагодзе тэмы набору ў школы ў Польшчы, трэба згадаць, што сыстэму асьветы ў краіне чакаюць грунтоўныя зьмены, аб якіх заявіла нядаўна міністар адукацыі.
Праз тры гады ня будзе ўжо гімназіяў, якія ўзьніклі ў 1999 годзе. Вернуцца затое чатырохгадовыя агульнаадукацыйныя ліцэі.
Яўген Сачко, які кіруе комплексам школаў у Гайнаўцы, лічыць, што ліквідацыя гімназіяў - гэта не надта добрая ідэя. На прыкладзе яго школы можна паказаць, што стварэньне гімназіяў 17 гадоў таму было добрай ідэяй.
слухайце далучаны гукавы файл
Размаўляў Яраслаў Іванюк