Logo Polskiego Radia
Print

Другі раз ня выбачым

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.07.2016 16:04
Надзея Саўчанка: Украінская армія змарнавала год шанц на тое, каб мадэрнізавацца.
Photo:Authorized Ukrainian TV channel «Inter» Youtube stream/wikipedia.org/CC BY 3.0

Пад такой назвай штодзёнка “Rzeczpospolita” друкуе размову з Надзеяй Саўчанкай. Гераіня Ўкраіны кажа пра тое, што спачатку трэба вызваліць людзей, а потым весьці размовы пра палітыку.

Надзея Саўчанка распавяла газэце, што ўкраінская армія змарнавала ў апошнія 25 год шанц на тое, каб мадэрнізавацца ды перастаць быць постсавецкай арміяй. Расея ўспрымае Ўкраіну як сваю сфэру ўплываў. Сёньняшняя Ўкраіна павінна даказаць, што мае права самастойна прымаць рашэньні, мае права на сваю гісторыю, культуру ды мову. Дзеля гэтага Кіеў павінен рабіць стаўку на інтэграцыю з вольным сьветам, у тым ліку з NATO.

Ва Ўкраіне адбыліся заўважальныя зьмены, кажа Саўчанка. У першую чаргу зьмяніўся народ: людзі сталі больш сьвядомыя, крытычныя ды патрабавальныя да палітыкаў ды ўладаў. Цяпер трэба не згубіць здабытую сьвядомасьць. Палітыкі непакояцца пра сваю кар’еру, а ў гэты ж час жыцьці шматлікіх украінцаў пад пагрозай, заявіла Надзея Саўчанка. Яна зазначыла, што цяпер галоўны прыярытэт – гэта вызваленьне украінцаў з расейскіх турмаў ды поўны абмен ваеннапалоннымі.

Адносна Польшчы ўкраінская гераінй заявілі, што просіць прабачэньне за масавыя забойствы палякаў падчас вайны, за гэтак званую “валынскую разьню”. Яна лічыць, што трэба будаваць сумесную будучыню, а мінулае пакінуць гісторыкам. Саўчанка дадала, што ў сфэры эканамічных пераўтварэньняў Польшча была й застаецца для Ўкраіны прыкладам, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт