На думку Міхніка, ПіС пачне страляць у палякаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.06.2016 14:37
Міхнік пужае ўкраінцаў польскім Майданам і пуцінізмам па-польску.
www.pixabay.com
Калі будзе Майдан, «Права і справядлівасьць» пачне страляць у палякаў. Партал «niezależna.pl» прыводзіць фрагмэнты інтэрвію галоўнага рэдактара выданьня «Gazeta Wyborcza» Адама Міхніка львоўскай газэце «Высокі замак».
«Тое, што цяпер робіць ПіС, гэта вяртаньне Польскай Народнай Рэспублікі. Яны навучыліся гэтаму ў ПНР. Мяркуюць, што калі ў партыі ёсьць улада, то ніхто ня мае права гэтай улады абмяжоўваць. У гэтым сэнсе яны вельмі савецкія, – кажа Міхнік.
"Эўрапейскі Зьвяз патрабуе шанаваць прынцыпы дэмакратыі. А польская ўлада хацела б браць грошы з ЭЗ, і рабіць тое, што хоча. Гэта расейская канцэпцыя сувэрэннай дэмакратыі, аўтарам якой зьяўляецца Пуцін. Яны кажуць «Польшча ўстае з кален». Гэта цытата слоў Пуціна. Улада ПіС – гэта пуцінізм па-польску. Пуцін таксама не ад разу закручваў гайкі, гэта быў доўгі працэс, гадамі ішоў малымі крокамі. У ПіС стабільная падтрымка на ўзроўні каля 30%, яна не расьце. Але расьце колькасьць праціўнікаў. Невядома, як далёка яны пойдуць. Аднак, калі ўлада карыстаецца брутальнай і абсурднай палітыкай, то можа скончыцца Майданам. Я б гэтага не выключаў, – адзначае Міхнік. Ва Ўкраіне таксама ніхто не прадбачваў Майдану. Калі б у Польшчы быў Майдан, то, на маю думку, улады скарыстаюцца сілавым варыянтам, будуць страляць», – пужае замежных журналістаў кіраўнік "Gazeta Wyborcza".
Ці тое, што «Выборчая» страціла багатыя кантракты на рэклямы з органаў дзяржаўнай адміністрацыі пасьля зьмены ўладаў, было на столькі балючым, каб казаць такія глупствы? – коратка камэнтуе партал «niezależna.pl».
niezależna.pl/нг