Logo Polskiego Radia
Print

Расея спазірае ў напрамку Летувы, Латвіі ды Эстоніі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.05.2016 13:25
Ці Захад гатоў супрацьстаяць Расеі? Гэтае пытаньне цікавіць і балтаў, і расейцаў.
www.pixabay.com

Апошнія расейскія правакацыі на Балтыйскім моры паказваюць, што расейскі мядзьведзь адварочваецца ад поўдня і зноў выцягвае лапу ў напрамку поўначы, Прыбалтыкі. Зубы ў яго вострыя, а здабыча здаецца лёгкай, – чытаем у выданьні «Niezależna.pl».

Расея раней ці пазьней спрабуе заняць Латвію, Летуву й Эстонію. Уласныя войскі трох краін маленькія, а мілітарная слабасьць NATO ў гэтым рэгіёне заахвочвае да нападзеньня. Канешне, агрэсія не застанецца без адказу з боку альянсу, аднак Расея можа заняць гэтыя краіны за некалькі дзесяткаў гадзін, а пазьней прыгразіць NATO выкарыстаньнем тактычнай ядзернай зброі, калі пакт спрабуе адбіць занятую тэрыторыю.

Сярод усходніх сяброў NATO найбольшай армія распараджаецца Польшча. Праблема ў тым, што польская дапамога балтыйскім краінам можа быць моцна абмежаваная з-за таго, што палякам прыйдзецца бараніць уласную тэрыторыю.

Апошнімі гадамі расейцы вядуць інтэнсіўную мадэрнізацыю сваіх узброеных сілаў на заходнім напрамку. Дзякуючы гэтаму яны маюць вялікую перавагу ў звычайных узбраеньнях над сіламі NATO. Калінінградзкая вобласьць проста нашпігаваная войскам і ўзбраеньнем. Вялікае значэньне ў выпадку вайны мае таксама Беларусь. Сыстэмы супрацьпаветранай абароны Расеі і Беларусі поўнасьцю інтэграваныя, а іх сілы праводзяць маштабныя вайсковыя вучэньні. Калі здарыцца канфлікт, Менску прыйдзецца дазволіць карыстацца расейцам сваёй прасторай – паветранай і сухапутнай. Расея мае авіябазу ў Лідзе, і зьбіраецца разьмясьціць чарговую ў Баранавічах. Праўда, Лукашэнка лявіруе, як можа, але яму не ўдасца пазьбегнуць выкарыстаньня беларускай тэрыторыі расейцамі.

Адзінай магчымасьцю не дапусьціць расейскай агрэсіі ў балтыйскіх краінах зьяўляецца мілітарная прысутнасьць NATO, у тым ліку амэрыканцаў у гэтых дзяржавах. Толькі ці Захад, хаця б у псыхічным пляне, гатоў супрацьстаяць Расеі? Гэтае пытаньне цікавіць і балтаў, і расейцаў, - адзначае аўтар аналізу Антоні Рыбчыньскі.

Niezależna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт