Logo Polskiego Radia
Print

Праца жанчын - жыцьцёвая неабходнасьць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.04.2016 15:53
Пасьля ўваходу праграмы дапамогі на дзяцей апазыцыя падняла крык, што гэтая неабходнасьць зьнікне.
flickr.com/ Tim Samoff

Праграма "500 злотых на дзіця" – гэта палітычная праграма. Урад хоча, каб людзі адчувалі, што ўлада нешта ім дала, але крытыка гэтай праграмы з боку апазыцыі – проста агідная – піша камэнтатар выданьня «Rzeczpospolita».

Сапраўды, было б лепш, калі б урад проста панізіў падаткі і пакінуў людзям больш сродкаў з іх заробкаў. Тым ня менш, ранейшыя ўрады не хацелі слухаць эканамістаў. І дайшлі да сьцяны ў падыманьні падаткаў. А цяпер кажуць, што праграма падтрымкі сем’яў зь дзецьмі разваліць бюджэт і будзе мець дрэнны ўплыў на рынак працы, паколькі жанчыны, у якіх, скажам, трое дзяцей, застануцца дома. Сапраўды, застануцца. Яны агулам не пайшлі б працаваць, калі б дзяржава не забірала ў бацькоў іх дзяцей большасьці таго, што тыя зарабілі.

Праца жанчын – гэта ўжо не прывілей, а абавязак. Эканамічная неабходнасьць. І раптам крык, што неабходнасьць зьнікне! І гэтыя бедныя жанчыны, замест таго, каб рабіць кар’еру (гэта значыць, сядзець восем гадзін на касе ў супэрмаркеце), застануцца дома.

Улады маглі ўжо раней дазволіць жанчынам выбіраць, калі б, напрыклад, панізілі падаткі. Але партыя «Грамадзянская плятформа» не хацела пра гэта нават чуць. Праблема ў тым, што тады людзі пачалі б адчуваць сябе незалежнымі ад ураду. Ад кожнага ўраду.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт