Захоп Беларусі марсіянамі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.03.2016 17:35
-
2016-03-19 POLONIA Arkusz Ales Zachop Bielarusi marsijanami.mp3
Твор пра мінулае і сёньняшняе, пра рэальнасьць і трызьненьні, пра роднае і чужое, пра надзеі і расчараваньні...
Алесь Аркушфота Я. Іванюк
Падзеі ў рамане „Захоп Беларусі марсіянамі” адбываюцца ў сярэдзіне 20-тых гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку ХХІ, пераважна ў Полацку. Сярод герояў - гістарычныя рэальныя асобы, як паэты Алесь Дудар ці Міхась Чарот, ды палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі, але ёсьць таксама альтэр эга аўтара раману Васіль Кроква.
Як кажа аўтар Алесь Аркуш „Захоп Беларусі Марсіянамі” - гэта твор пра мінулае і сёньняшняе, пра рэальнасьць і трызьненьні, пра роднае і чужое, пра надзеі і расчараваньні, пра скарбы і сьмецьце, пра таямніцы і шэрую штодзённасьць, пра гвалт і супраціў…
Але, нягледзячы на загаловак, гэта ня кніга з галіны фантастыкі.
слухайце гутарку Яраслава Іванюка з Алесем Аркушам у далучаным гукавым файле