Logo Polskiego Radia
Print

Вучыць гісторыі праз коміксы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.01.2016 11:26
Інстытут нацыянальнай памяці выдаў сэрыю коміксаў пад назваю «Ваенная адысэя Сярэбранага Антэка 1939-1944»
www.pixabay.com

Нядаўна новая зорка польскай палітыкі, старшыня партыі Сучасная (Nowoczesna) Рышард Пэтру скампраметаваўся, калі памыліў важную для палякаў гістарычную дату – чытаем у дадатку Плюс-Мінус выданьня Rzeczpospolita. Ёсьць яшчэ справы, якіх трэба саромецца, і да іх належыць дрэннае веданьне гісторыі Айчыны. Аднак, калі людзі, якія прайшлі ў школе поўны курс гісторыі, памыляюць элемэнтарныя факты, то што сказаць пра сёньняшнюю моладзь, з якой экспэрымэнтуюць у тысячны раз рэформай адукацыі. Рэформай, мэтай якой было як правіла абмежаваньне маштабу навучаньня гісторыі.

Таму людзі, якія займаюцца адукацыяй, карыстаюцца рознымі спосабамі, каб зацікавіць маладых гістарычнымі пытаньнямі. Такую спробу зрабіў Інстытут нацыянальнай памяці, які выдаў сэрыю коміксаў пад назваю «Ваенная адысэя Сярэбранага Антэка 1939-1944». Гэта выданьне для самых малодшых. Яно пачынаецца з эпізоду ІІ Сусьветнай вайны, які слаба вядомы палякам – абароны Горадні ў 1939 годзе. Пазьней герой сэрыі, разумны падлетак карчуе лес у Казахстане, змагаецца з ворагам у бітвах за Табрук і Монтэ-Касына.

Малюнкі забаўныя, лёсы герояў прыцягваюць увагу. Застаецца адзін толькі сумнеў – ці пра такія сур’ёзныя справы можна пісаць так лёгка, у выглядзе коміксу? Можа, замест гістарычных фактаў, у памяці чытачоў застануцца толькі ўражаньні ад вялікай прыгоды? Празь нейкі час будзе бачна, ці дзеці, якія сёньня прачытаюць пра прыгоды Антэка, пазьней зацікавяцца польскай гісторыяй.

Плюс-Мінус/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт