Logo Polskiego Radia
Print

„American dream” становіцца выключна марай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2016 13:09
Амэрыканцы маюць меншыя шанцы прасоўваньня па сацыяльнай лесьвіцы.
Photo: pixabay.com

Як паведамляе выданьне „The New York Times”, якое спасылаецца на дасьледаваньне Ўнівэрсытэту штату Мічыган, палова амэрыканцаў жыве бліжэй, чым 29 кілямэтраў, ад бацькоў. Толькі 20% дарослых пераехалі на адлегласьць большую, чым 2 гадзіны дарогі ад роднага дому.

Паводле сацыёлягаў, гэтая зьмена ў значнай ступені мае эканамічныя прычыны. Маладыя бацькі патрабуюць апекуна для сваіх дзяцей. Калі яны багатыя, то наймаюць няню або плацяць за дзіцячы садок. У Нью-Ёрку ці Вашынгтоне гэта каштуе ад 1 тыс. даляраў за месяц.

У сваю чаргу, калі бацькі ня маюць дастаткова грошай, то адзіны выхад - пасяліцца непадалёк сваіх бацькоў.

Менавіта таму, паводле экспэртаў, паказчыкі датычныя мабільнасьці амэрыканскага грамадзтва падаюць.

Паводле дасьледаваньня, праведзенага па замове Цэнтральнага банка ЗША, у 80-х гадох каля 3% насельніцтва ЗША кожны год пераяжджала жыць і працаваць у іншым штаце. У 2010 годзе гэты паказчык складаў ужо толькі 1,6%.

Падзеньне геаграфічнай мабільнасьці суправаджае таксама зьніжэньне сацыяльнай мабільнасьці. Гаворка ідзе пра тое, што маладыя амэрыканцы маюць меншыя шанцы прасоўваньня па сацыяльнай лесьвіцы.

Паводле сацыёлягаў, гэткія шанцы цяпер большыя ў маладых эўрапейцаў.

Адмыслоўцы ўжо некалькі гадоў перасьцерагаюць, што „American dream” становіцца выключна марай, паведамляе выданьне „Gazeta Wyborcza”.

Gazeta Wyborcza/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт