Logo Polskiego Radia
Print

Дзікая прырода вярнулася ў Чарнобыльскую зону

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.11.2015 16:12
Колькасьць ваўкоў у Зоне адсяленьня ў 7-19 разоў большая, чым у заказьніках.
www.pixabay.com

Сьвежае выданьне Wprost друкуе артыкул пра ўплыў чарнобыльскай катастрофы на дзікую прыроду. Аварыя атамнага рэактара выклікала выкід у атмасфэру вялізных колькасьцяў шкодных радыеактыўных субстанцый, між іншым, Цэзія-137. У выніку зьвяры, якія жылі ў радыюсе некалькіх сотняў кілямэтраў ад АЭС, загінулі. Але ўжо праз год пасьля выбуху ў зону пачало вяртацца жыцьцё. Гэта адно з самых незвычайных месцаў на Зямлі, каралеўства дзікай жывёлы. Амэрыканскі навуковец Джэймс Біслей прадставіў даклад на тэму папуляцыі млекакормячых, якія жывуць у радыеактыўнай зоне. Аказваецца, што радыяцыя мела на жывёл значна меншы ўплыў, чым адсутнасьць людзей (жыхары былі адселены).

Навуковыя дасьледаваньні былі праведзеныя на поўдні Беларусі, на тэрыторыі, якая складае прыкладна палову зоны адсяленьня. Папуляцыя дзікіх жывёл значна вырасла. Радыяцыя паступова зьмяншаецца, адсутнасьць чалавека дазваляе зьвярам займаць усё новую тэрыторыю. Цікава тое, што папуляцыя некаторых жывёл у чарнобыльскай зоне нават большая, чым у заказьніках, у тым ліку Белавескай пушчы, дзе поўнасьцю забаронена паляваньне. Напрыклад, колькасьць ваўкоў у Зоне адсяленьня ў 7-19 разоў большая, чым у заказьніках.

Адразу пасьля аварыі СМІ на ўсім сьвеце друкавалі здымак цяляці з шасьцю нагамі, што было быццам бы доказам шкоднага ўплыву радыяцыі. Але аказалася, што цяля нарадзілася ў чэрвені 1986 году, а гэта азначае, што яго ўнутраныя органы фармаваліся яшчэ да катастрофы. Цяпер зьвяры выглядаюць здаровымі, хаця да канца невядома, які ўплыў на іх генэтыку будзе мець радыяцыя.

Wprost/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт