Logo Polskiego Radia
Print

У пошуках тэрарыстаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.11.2015 14:15
У Расею, верагoдна, прарваліся 18 джыхадыстаў самазабойцаў.
pixabay.com

Улады Расеі рашуча абвяргаюць, што ў краіну прарваліся джыхадысты, гатовыя да самагубных тэрактаў, тым ня менш службы бясьпекі шукаюць падазроных.

З аўторка ў сеціве распаўсюджваецца інфармацыя пра тэрарыстаў. Першыя зьвесткі паходзілі з Казані з Татарстану і перадавалі іх бацькі дзяцей у школьным узросьце.

«Бацькі! Паводле інфармацыі МУС, у Расею прарваліся 18 джыхадыстаў самазабойцаў. У бліжэйшыя выходныя магчымыя тэракты ў гандлёвых цэнтрах. Паведаміце знаёмым і родным» – гэтак гучала паведамленьне, якое распаўсюджвала нібыта паліцыя Татарстану.

Татарскае МУС абвергла інфармацыю пра рыхтаваныя тэракты. А паліцыя стала шукаць асоб, якія распаўсюджваюць трывожную вестку. Да аблавы на інтэрнаўтаў далучылася расейскае ФСБ.

Тым ня менш, у маскоўскім мэтрапалітэне абвешчаны стан трывогі. А паліцыя ў расейскай сталіцы стала масава правяраць эмігрантаў з Цэнтральнай Азіі, якіх там каля аднаго мільёна. Сярод азіятаў многія зьвязаныя з фундамэнталістычнымі рухамі.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт