Logo Polskiego Radia
Print

Данбас пад замаразку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.10.2015 14:50
На Ўсходзе Ўкраіны захоўваецца перамір’е.
gorlovka.co.ua

Аднак, афіцыйны Кіеў не сьпяшаецца з улучэньнем гэтых раёнаў пад сваю ўладу. Украінскі ўрад будзе чакаць на расклад рэгіёна, піша штодзёнка “Dziennik Gazeta Prawna”.

Ва Ўкраіне набліжаюцца мясцовыя выбары. Яны пройдуць 25-га кастрычніка. Сэпаратысты свае выбары перанесьлі на будучы год. У выніку скаардынаваных дзеяньняў Украіны ды заходніх партнэраў, Крэмль пагадзіўся на замаразку сытуацыі на Данбасе. Пасьпяхова пайшоў працэс вываду ўзбраеньняў ды стварэньне 30-ці кілямэтровай дэмілітарызаванай зоны. Выданьне зазначае, што на фоне падзей у Сырыі Данбас згубіў сваё значэньне для Расеі.

У выніку, піша выданьне сэпаратысцкія рэспублікі: ДНАр і ЛНР пераўтвараюцца ў аналяг малдаўскага Прыднястроўя. Пры гэтым, у адрозьненьні ад Прыднястроўя, Расея ня хоча фінансаваць данецкіх сэпаратыстаў.

У Кіеве спадзяюцца, што ва ўмовах міру ДНР і ЛНР будуць хутка распадацца. З пачатку вайны рэгіён пакінула каля 30% жыхароў (блізу 2 мільёнаў чалавек). Калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, сэпаратыстам хутка ня будзе кім кіраваць. У зьвязку з гэтым, яны ўсё часьцей заяўляюць пра сваё жаданьне вярнуцца ў склад Украіны, піша выданьне. Пры адной умове – гарантыяў бясьпекі з боку Кіева.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт