Logo Polskiego Radia
Print

Пацыенты пасьля перасадкі твару вяртаюцца да нармальнага жыцьця

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.10.2015 16:03
Першая перасадка твару адбылася ў Цэнтры Анкалягічных захворваньняў у Глівіцэ 15 траўня 2013 году.
foto: http://zapytaj.onet.plfoto: http://zapytaj.onet.pl

Пацыентам быў 33-гадовы Гжэгаж, які перажыў сур’ёзную аварыю. Адначасова гэта была першая ў сьвеце перасадка твару для выратаваньня жыцьця.

Другая апэрацыя была заплянаваная. У сьнежні 2013 году лекары перасадзілі твар 26-гадовай Яаньне, якая пакутавала больш чым 20 гадоў ад нэйрафібраматоза – лагоднай пухліны генэтычнага паходжаньня, якая пры разрастаньні нясе пагрозу жыцьцю хворага.

У сваю чаргу ў красавіку гэтага году 37-гадоваму пацыенту пацярпеламу ад рака на твары перасадзілі ў Глівіцэ органы шыі – гартань, трахею, глотку, стрававод, шчытападобную залозу, структуры цягліц і скуру, якая пакрывае пярэднюю сьценку шыі.

Прафэсар Мацееўскі падкрэсьлівае, што ўсе пацыенты адчуваюць сябе «вельмі добра» і вяртаюцца да нармальнага жыцьця. Прафэсар адзначыў, што рэабілітацыя пацыентаў праходзіць правільна. «У Гжэгажа ў 90% вярнулася маторыка твару і амаль на 100% адчуваньне», – зазначыў прафэсар Мацееўскі і дадаў, што ўжо праз 6 месяцаў пасьля апэрацыі Гжэгаж мог гаварыць «зразумела». Пацыент прайшоў стаматалягічную рэабілітацыю – у яго была праведзена зубная імплянтацыя і адбылася карэктыроўка сымэтрыі твару.

Прафэсар Мацееўскі спадзяецца, што перасадка твару будзе праводзіцца ўсё часьцей. «Так як перасадка сэрца, нырак, лёгкіх сталі стандартам, так і гэта пакрысе будзе ўсё часьцей адбывацца», – сказаў прафэсар.

Перасадка твару ў Гжэгажа на штогадовым сходзе амэрыканскага таварыства хірургіі рэканструкцыі і мікрасасудзістай сыстэмы прызнаныя лепшай у сьвеце рэканструктыўнай хірургіяй 2013 года.

Аддзяленьне хірургіі рэканструкцыі Анкалягічнага цэнтра ў Глівіцэ – зьяўляецца вядучай установай такога профілю ў Польшчы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт