Logo Polskiego Radia
Print

Час ваенных авантурыстаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.10.2015 10:53
Палякі едуць у Сырыю, або іншыя месцы ваенных канфліктаў. Колькі іх? Невядома.
www.flickr.com

Яны ўваходзяць у групу некалькіх тысяч эўрапейцаў, якія рушылі на дапамогу Іслямскай дзяржаве, або ўступаюць у францускі Замежны легіён. Адны хочуць заваяваць сьвет, іншым абрыдла цывілізацыя Захаду, ім не хапае простай, зразумелай камунікацыі. Праўдападобна 6 тысяч грамадзян Эўропы сталі на бок Іслямскай дзяржавы. Іслям іх прываблівае, чаруе, абяцае іншае жыцьцё запоўненае ідэаламі й каштоўнасьцямі.

Сярод такіх людзей аказаўся 28-гадовы Яцэк зь вёскі Камніца. Ён у чэрвені гэтага году быў адным з тэрарыстаў-самагубцаў, які на машыне запоўненай выбуховымі рэчамі, урэзаўся ў будынкі ірацкага НПЗ у мясцовасьці Байджы. У выніку загінула 11 чалавек. Яцэк разам зь сям’ёй больш за 10 гадоў жыў у Нямеччыне й меў нямецкае грамадзянства. Прыняў іслям і неўзабаве праз інтэрнэт яго завербавала Іслямская дзяржава. Яцэк стаў Ісмаілам Сло, актыўным прапагандыстам джыхаду. У красавіку г.г. ён зьнік з дому. Праз Турцыю дабраўся ў Сырыю. Джыхадысты называлі яго Абу Ібрагім зь Нямеччыны.

- На жаль цяжка растлумачыць фэномэн гэтай рэлігіі. Якім чынам яна заманьвае ня толькі арабаў, а нават амэрыканак, выгадаваных на МакДональдзе. Людзі, якія шукаюць сваю дарогу, там знаходзяць добрых праваднікоў, – мяркуе былы кіраўнік Вайсковых інфармацыйных службаў генэрал Марэк Дукачэўскі.

Polska The Times/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт