Віктар Швэд пра Ордэн Ф. Скарыны
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.09.2015 15:12
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка сваім указам узнагародзіў дзеячаў беларускай культуры зь Беласточчыны. (ФОТА)
Я. Іванюк
Ордэн Францішка Скарыны атрымалі прафэсар Аляксандар Баршчэўскі, а таксама паэт Віктар Швэд. Мэдалём Францыска Скарыны адзначаны старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» Ян Чыквін.
Узнагароды былі прызнаныя за актыўную дзейнасьць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы й літаратуры, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё міжкультурных сувязяў і ўмацаваньне добрасуседзкіх адносін паміж Беларусьсю й Польшчай.
Віктар Швэд, які ў гэтым годзе адзначаў юбілей 90-годзьдзя, вельмі рады гэтай дзяржаўнай узнагародзе.
Слухайце размову ў далучаным гукавым файле.
Яраслаў Іванюк